Якуб Валадковіч
(1668—1724) езуіт
Якуб Валадковіч (Валадкевіч) (польск.: Jakub Wołodkowicz (Wołodkiewicz); 28 ліпеня 1668, Менскі павет — 15 студзеня 1724, Менск) — святар, педагог.
Якуб Валадковіч | |
---|---|
польск.: Jakub Wołodkowicz | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1668[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 студзеня 1724[1] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Марцін Казімір Валадковіч |
Маці | Алена з Кастравіцкіх[d] |
Род дзейнасці | святар |
Месца працы |
Паходзіў з роду Валадковічаў, сын менскага падстаросты Марціна Казіміра Валадковіча.
Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1687 г. у Вільні. Прэфект школ і місіянер у Слуцку (1701—1702), прафесар філасофіі (1705—1707) і прэфект школ (1796—1708) у Нясвіжы. Прафесар маральнай тэалогіі (1708—1709) і філасофіі (1709—1712) у Віленскай акадэміі. Прэфект школ (1712—1713) і рэктар (1713—1717) Полацкага езуіцкага калегіума. З 1717 па 1724 гг. — рэктар Менскага езуіцкага калегіума[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.