Якуб Амяльянавіч Гузней
Якуб Амяльянавіч Гузней (6 кастрычніка 1892, в. Гольчыцы, Слуцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 11 снежня 1937) — беларускі грамадска-палітычны і вайсковы дзеяч. Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 года, камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[1].
Якуб Гузней | |
---|---|
Дата нараджэння | 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1925 |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1914—1921 |
Званне | паручнік |
Камандаваў | 1 ротай Першай брыгады Першай брыгады Войска БНР |
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Польска-бальшавіцкая вайна Слуцкі збройны чын |
Біяграфія
правіцьЗ сялянскай сям'і.
Выпускнік Ілуксцкай настаўніцкай семінарыі.
Удзельнік Першай сусветнай вайны. З лістапада 1914 служыў у гарнізоне Ковенскай крэпасці. Скончыў 3-ю Маскоўскую школу прапаршчыкаў (17 жніўня 1915). Ваяваў на Паўночным фронце ў складзе 5-й расійскай арміі[1]. На 1917 – прапаршчык 323-га пяхотнага Юр'евецкага палка.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года актыўна працуе ў беларускім вайсковым руху. Дэлегат з’езду беларусаў-вайсковых Паўночнага фронту ў Віцебску[1], нам. старшыні Выканкама беларусаў-вайсковых Паўночнага фронту. Удзельнік Першага Усебеларускага з’езду ў Менску[1]. Член Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады[1]. Падчас польска-савецкай вайны — рэзервовы афіцэр Беларускай вайсковай камісіі[1].
Удзельнік Слуцкага Збройнага Чыну, паручнік[2], камандаваў першай ротай у Першай Брыгадзе войска БНР[3]. Пасля ліквідацыі Слуцкага паўстання жыў у Заходняй Беларусі[1]. Далучыўся да антыпольскай партызанкі[1]. Пачынае супрацоўнічаць з савецкімі ўладамі[1]. У чэрвені 1924 года нелегальна трапляе ў Менск, дзеля ўдзелу ў ліквідацыйным з’ездзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў[1].
Па вяртанні ў Заходнюю Беларусь нелегальна перабіраецца ў Літву, дзе 23 жніўня 1924 года просіць палітычнага прытулку[1]. Працаваў пры прадстаўніцтве БНР у Коўна, належаў да групы Цвікевіча[1].
Пасля 1925 года вярнуўся ў савецкую Беларусь, пазней быў высланы ў Кіраў, працаваў кладаўшчыком у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Тамсама быў асуджаны "за шкодніцтва" і расстраляны.
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Вашкевіч Андрэй, Пашкевіч Алесь, Чарнякевіч Андрэй. Кароткі нарыс беларускага пытання. — 1-е выд. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2008. — 396 с. — ISBN 978-985-6901-22-8.
- ↑ Ніна Стужынская. «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 334. — 384 с.
- ↑ Ніна Стужынская. «ЗЯЛЁНЫ ДУБ» // Беларусь мяцежная. З гісторыі ўзброенага антысавецкага супраціву ў 1920-я гг.. — 2-е выд. — Вільня: Наша будучыня, 2011. — С. 85. — 384 с.
Літаратура
правіць- Слуцкі збройны чын 1920. у дакумантах і ўспамінах., Мінск, Медысонт, 2006.