Якуб Ермаловіч
Якуб Ермаловіч (7 жніўня 1910, в. Вяшэўка, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Бярэзінскі раён, Мінская вобласць — 18 красавіка 1987, Бярэзінскі раён) — беларускі празаік.
Якуб Ермаловіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 жніўня 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 красавіка 1987 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьДрукавацца пачаў у раённых газетах у 1929 годзе, у цэнтральных беларускіх выданнях у 1931 годзе. У 1931 годзе скончыў Мсціслаўскія двухгадовыя педагагічныя курсы. Настаўнічаў у Магілёўскай вобласці У 1932—1933 гг. літсупрацоўнік газеты «Калектывіст» у Чэрвені Мінскай вобласці У 1933 годзе паступіў на літаратурны факультэт МВПІ.
Арыштаваны 2.10.1936; асуджаны да зняволення. У 1939 годзе прысуд адменены, вызвалены быў толькі ў чэрвені 1941 г. (са зняццем судзімасці).
У перыяд нямецкай акупацыі жыў у вёсцы Вяшэўка. З верасня 1944 г. настаўнік беларускае мовы і літаратуры ў Беразіне, потым у сярэдняй школе ў вёсцы Пагост Бярэзінскага раёна. У 1959 годзе завочна скончыў Магілёўскі педінстытут. Член СП БССР з 1961 г. Пахаваны ў вёсцы Вяшэўка.
Творы
правіць- Над Бярозай: Апавяданні. Мн., 1960;
- Душа чалавека: Аповесць і апавяданні. Мн., 1962;
- Родная зямля: Аповесць і апавяданні. Мн., 1967;
- Твар у твар: Аповесць і апавяданні. Мн., 1970;
- След на зямлі: Аповесці. Мн., 1977;
- Сіняя птушка: Аповесці і апавяданні. Мн., 1980;
- Акопы не пазарасталі: Аповесці. Мн., 1985.