Якуб з Тыкоціна
Беларускі жывапісец
Якуб з Тыкоціна (польск.: Jakub z Tykocina) — беларускі жывапісец XVII ст. Паходзіў з Польшчы. У 1647 яму заказана размаляваць і пазалаціць алтары і хор у касцёле Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі брыгіцкага кляштара ў Гродне. Яму прыпісваюць цыкл карцін у парапеце хору касцёла са сцэнамі жыцця Хрыста: «Нараджэнне Хрыстова», «Пакланенне пастухоў», «Пакланенне вешчуноў», «Стрэчанне», «Абразанне», «Уцёкі ў Егіпет», «Хрыстос, Марыя, Іосіф ідуць у Іерусалім», «Хрыстос у Іерусалімскім храме».
Якуб з Тыкоціна | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | барока |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a8/%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D1%8F%D0%BC%E2%80%99%D1%8F._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVII_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%B3%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%9E_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg/220px-%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0%D1%8F_%D0%A1%D1%8F%D0%BC%E2%80%99%D1%8F._%D0%94%D1%80%D1%83%D0%B3%D0%B0%D1%8F_%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0_XVII_%D1%81%D1%82._%D0%97_%D0%B1%D1%80%D1%8B%D0%B3%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D0%B3%D0%B0_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%91%D0%BB%D0%B0_%D1%9E_%D0%93%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B5.jpg)
Зноскі
Літаратура
правіць- Жывапіс барока Беларусі: [альбом] / аўт.-склад. Н. Ф. Высоцкая. — Мінск : БелЭН : Мінская фабрыка каляровага друку, 2003. — 303 с. : іл. — ISBN 985-11-0253-9
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн