Якушы
Якушы́[1] (трансліт.: Jakušy, руск.: Якуши) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ноўкінскага сельсавета. За 12 км на паўднёвы захад ад Віцебска, 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Княжыца на лініі Віцебск — Полацк.
Вёска
Якушы
|
Гісторыя
правіцьУ 18 стагоддзі вёска Якушова ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Цялятнікі ва ўладанні касцёла. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 19 стагоддзі вёска пры рацэ Заходняя Дзвіна ў Шчэрбінскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска мела 113 дзесяцін зямлі, адносілася да Цяляцінскай сельскай грамады. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Рудакоўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1929 годзе вяскоўцы ўступілі ў калгас «Дырыжабль». Працавала кузня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі, якія спалілі 10 двароў, 11 жыхароў загінулі ў баях супраць гітлераўцаў на франтах вайны. Пасля вайны вёска адбудавана, але колькасць жыхароў не дасягнула даваеннага ўзроўню. З 22 снежня 1960 года ў Ноўкінскім сельсавеце. У 1969 годзе ў складзе калгаса «Рудакова». У 2003 годзе ў складзе ААТ «Рудакова».
Насельніцтва
правіць- 8 двароў, 82 жыхары (1785)
- 17 двароў, 117 жыхароў (1905)
- 23 двары, 106 жыхароў (1926)
- 21 двор, 106 жыхароў (1941)
- 20 двароў, 42 жыхары (1969)
- 7 гаспадарак, 9 жыхароў (2000)
- 5 гаспадарак, 5 жыхароў (2018)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх