Янка (Іван Іванавіч) Гарох (1908, в. Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён — пасля верасня 1932) — заходнебеларускі пісьменнік.

Янка Гарох
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1908
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за верасень 1932
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1908 годзе ў вёсцы Слабада, цяпер Стаўбцоўскі раён[1].

Паходзіў з сялянскай сям’і. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1929 г. удзельнічаў у вучнёўскіх хваляванняў. Быў на камсамольскай працы, за што быў выключаны з гімназіі і займаўся на прыватных курсах. Паводле некаторых звестак, у 1930 г. быў асуджаны Віленскім акруговым судом на 2 гады турмы. У 1932 г. разам з М. Танкам выдаваў у Вільні палітычны і літаратурны часопіс «Пралом», у адным з нумароў якога апублікаваў свой верш, займаўся афармленнем вокладкі. Іншыя вершы, паводле сведчанняў М. Танка, засталіся ў рукапісах, якія не захаваліся[1].

У верасні 1932 г. нелегальна перайшоў польска-савецкую мяжу ў бок БССР. Быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Далейшы лёс невядомы, акрамя таго, што лісты ад Я. Гароха прыходзілі каханай дзяўчыне яшчэ напярэдадні Другой сусветнай вайны[1].

Дата смерці і месца пахавання невядомае[1].

Зноскі

  1. а б в г Гарох Янка – Белліт  (24 жніўня 2023). Праверана 12 лютага 2024.