Янтра
Янтра (балг.: Янтра, лац.: Iatus) — рака на поўначы Балгарыі, правы прыток Дуная. Даўжыня — 285 км, плошча вадазбору — 7862 км². Бярэ пачатак на паўночным схіле гор Стара-Планіна на вышыні 1 220 метраў над узроўнем мора. Да горада Габрава цячэ ў глыбокай даліне, парослай букавым лесам, паміж Габрава і сялом Янтра — перасякае плато Стражата ў глыбокай цясніне, за сялом Янтра — выходзіць на Ніжнедунайскую раўніну, пятляе. Жыўленне ракі змешанае: снегавое, дажджавое і ад карставых падземных вод..
Янтра | |
---|---|
балг.: Янтра | |
![]() Рака Янтра ў Габрава | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 285 км |
Плошча басейна | 7862 км² |
Басейн | Дунай → Чорнае мора |
Вадацёк | |
Выток | |
· Вышыня | 1 220 м |
· Каардынаты | 42°44′20″ пн. ш. 25°25′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | Дунай |
· Вышыня | 18 м |
· Каардынаты | 43°38′27″ пн. ш. 25°34′12″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Краіна | ![]() |
![]() |
Янтра мае 30 прытокаў даўжынёй больш 10 км. Буйнейшыя з іх:
- Росіца, даўжыня — 164 км, плошча басейна 2265 км²;
- Стара рака (Лефеджа), даўжыня — 92 км, плошча басейна 2424 км²;
- Джулюніца, даўжыня — 85 км, плошча басейна 892 км².
На Янтры стаяць гарады Габрава, Вяліка-Тырнава, Горна-Арахавіца, Полскі-Трымбеш і Бяла.
ЛітаратураПравіць
- Географски речник на България. — Н. Мичев, Ц. Михайлов, И. Вапцаров и Св. Кираджиев. — София: Наука и изкузство, 1980 г., стр. 559-560 (балг.)