Ян Касмоўскі (27 мая 162922 верасня 1694) — дзеяч каталіцкай царквы, драматург.

Ян Касмоўскі

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся на Падляшшы. У 1653 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, ксёндз. Вывучаў тэалогію ў Аўстрыі (1656—64). Прафесар рыторыкі ў Нясвіжы (1672—73) i Вільні (1673—74), прэфект школы ў Нясвіжы (1674—76), прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школы ў Варшаве (1676—78), прафесар матэматыкі ў Полацку (1678—80), прэфект школы ў Віцебску (1680—81), рэктар Плоцкага калегіума (1681—84), суперыёр у Дарагічыне (1691—92).

Аўтар дзвюх драм, пастаўленых у Вільні ў 1674 годзе.

Літаратура

правіць