Ян Пітэрсзан Свелінк
Ян Пітэрсзан Свелінк (красавік або май 1562, Дэвентэр — 16 кастрычніка 1621, Амстэрдам) — нідэрландскі кампазітар, арганіст, клавесініст і педагог. Заснавальнік Паўночнагерманскай арганнай школы.
Ян Пітэрсзан Свелінк | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | май 1562 ці май 1562[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1621[2][1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Pieter Sywertszoon[d][3] |
Дзеці | Dirk Janszoon Sweelinck[d] |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, арганіст, настаўнік, музыказнавец, тэарэтык музыкі, harpsichordist |
Інструменты | арган[d] |
Жанры | музыка эпохі Адраджэння[d] |
Выхаванцы | Heinrich Scheidemann[d], Jacob Praetorius[d], Melchior Schildt[d], Andreas Düben[d], Samuel Scheidt[d], Paul Siefert[d], Gottfried Scheidt[d] і Cornelis Helmbreecker[d][4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСын арганіста. Неўзабаве пасля яго нараджэння сям'я пераехала ў Амстэрдам, дзе бацька заняў пасаду арганіста Старой Царквы. У яго Свелінк і атрымаў першыя ўрокі музыкі, а потым служыў арганістам у той жа царкве.
Творчасць
правіцьВіртуоз імправізацыі, празваны за гэта Амстэрдамскім Арфеем. Майстар вакальнай музыкі, аўтар больш за 250 вакальных твораў. Як педагог быў названы «вытворцам арганістаў», сярод яго вучняў Міхаэль Прэторыус, Самуэль Шэйт, Петрус Хасэ. Макс Зайферт апублікаваў дысертацыю «Я. П. Свелінк і яго прамыя германскія вучні» (ням. «J. Р. Sweelinck und seine directen deutschen Schüler», 1891 год).
Зноскі
Літаратура
правіць- Свелінк Ян Пітэрсан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 249. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Пітэрсзан Свелінк
- [1]
- Ян Пітэрсзан Свелінк: Ноты твораў на International Music Score Library Project