Ян Рапалеўскі
Ян Рапале́ўскі, або Іаан Віцебскі — беларускі мастак XVIII ст. Аформіў «Ілюстраваны нотны ірмалой» (1741) з Іаана-Багаслоўскай царквы ў Віцебску і стварыў для яго каля 30 заставак. Уставіў у гэты ж рукапіс створаныя ім у 1700 і 1744 мініяцюры «Нараджэнне Хрыста» і «Дванаццацігадовы Хрыстос у Іерусалімскім храме сярод настаўнікаў», у якіх адышоў ад кананічных схем, выявіў кампазіцыйную здольнасць.
Літаратура
правіць- Высоцкая Н. Ф. Материалы к истории станковой живописи Белоруссии XVI—XVIII вв. // Музей: Худож. собр. СССР. М., 1983. Сб. 4.
- Н. Ф. Высоцкая. Рапалеўскі Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).