Ян ван Кесель Старэйшы
Ян ван Кесель Старэйшы (нідэрл.: Jan van Kessel; 1626—17 красавіка 1679) — паўднёванідэрландскі (фламандскі) жывапісец.
Ян ван Кесель Старэйшы | |
---|---|
нідэрл.: Jan van Kessel | |
Дата нараджэння | 5 красавіка 1626[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1679[2][3][…] (53 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hieronymus van Kessel[d] |
Маці | Paschasia Brueghel[d] |
Жонка | Marie van Apshoven[d] |
Дзеці | Ян ван Кесель Малодшы і Ferdinand van Kessel the Elder[d] |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік |
Жанр | нацюрморт і кветкавы нацюрморт[d] |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яшчэ ў дзіцячым узросце пачаў вучыцца ў Сімона дэ Воса, а затым у Брэйгеля Малодшага, у 18-гадовым узросце запісаны ў гільдыю святога Лукі ў Антверпене. Быў жанаты з дачкой Брэйгеля Старэйшага.
Працаваў у розных жанрах: пісаў нацюрморты, пейзажы, партрэты, сцэны з жывёламі, алегарычныя кампазіцыі, працы на міфалагічныя і рэлігійныя сюжэты. У лік яго найболей вядомых прац уваходзяць «Святое Сямейства ў гірляндзе кветак» (у Парыжы), «Пейзаж з жывёламі і кветкамі», «Крама цырульніка», «Тытунёвая крама».
У Эрмітажы маюцца яго карціны: «Венера ў кузні Вулкана» (1662) і «Мадонна з Дзіцяткам і св. Ідэльфонсам у гірляндзе кветак».
Зноскі
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в RKDartists Праверана 6 верасня 2017.
- ↑ Johan heer van Kessel — 2009.