Ян III (Папа Рымскі)
Ян III (лац.: Johannes PP. III, свецкае імя Джаванні Каталіна (італ.: Giovanni Catalino); памёр 13 ліпеня 574) — Папа Рымскі з 17 ліпеня 561 года па 13 ліпеня 574 года.
ЯнIII | ||
---|---|---|
лац.: Johannes PP. III | ||
![]() | ||
|
||
17 ліпеня 561 — 13 ліпеня 574 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Пелагій I | |
Пераемнік | Бенедыкт I | |
Імя пры нараджэнні | Джавані Каталіна | |
Нараджэнне |
невядома |
|
Смерць |
13 ліпеня 574 |
|
![]() |
Ян III быў народжаным рымлянінам, вёў барацьбу супраць гальскіх біскупаў, якія адмаўлялі права папы аднаўляць зрынутага імі біскупа. Завяршыў будаўніцтва базілікі апосталаў Філіпа і Якаба, якая была прысвечана вызваленню Італіі ад готаў і арыянскай ерасі. Усе матэрыяльныя дасягненні яго папства загінулі падчас уварвання лангабардаў, падчас якога Папскі Прастол больш за год не займаўся.
Магчыма Ян можа супадаць з іпадыяканам Янам, які сабраў калекцыю ўрыўкаў з «Грэчаскіх Бацькоў» і завяршыў пераклад «Vitae Patrum» на лацінскую мову, якую пачаў перакладаць яшчэ Папа Пелагій I[3].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ 2,0 2,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ Jeffrey Richards, «The Popes and the Papacy in the Early Middle Ages» (London: Routledge and Kegan Paul, 1979), p. 256
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян III (Папа Рымскі)