Пелагій I
Пелагій I — Папа Рымскі (556—561).
Пелагій I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вігілій | ||||||
Пераемнік | Ян III | ||||||
Дзейнасць | дыпламат, каталіцкі святар, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
каля 505 |
||||||
Смерць |
4 сакавіка 561[1] |
||||||
![]() |
Дыякан з Канстанцінопаля, якога Юстыніян скіраваў (555) у Рым, каб яго выбралі папам. Палкаводзец Нарсес, які ў той час быў фактычным дыктатарам Рыму, выканаў загад імператара. Але на працягу дзесяці месяцаў не знаходзілася духоўнай асобы, каб пасвяціць Пелагія. Нарэшце, два прэсвітэры гэта выканалі.
Чуткі абвінавачвалі Пелагія не толькі ў арышце Вігілія, але і ў смерці таго. Гэтая думка трапіла і ў гісторыю царквы (Зепельт, Дэўрыес). Магчыма, гэта тлумачыцца тым, што некаторыя епіскапы ў Італіі выкраслілі імя Пелагія I з «дыптыху», і агульнай тагачаснай незадаволенасцю дзейнасцю Пелагія I, напр., былі зроблены заявы мітрапалітаў Мілана і Аквілеі аб выхадзе з «рымскай царквы», адбываліся ўзаемныя адлучэнні ад царквы і пад. У час гэтых канфліктаў Пелагій I памёр.[2]
Зноскі
Літаратура Правіць
- Лозинский С. Г. История папства. — 3-е изд. — М., 1986.