Ян IX (Папа Рымскі)
Ян IX (лац.: Ioannes PP. IX; 840—900) — Папа Рымскі з студзеня 898 па студзень 900. Родам з Цівалі, манах Бенедыктынскага ордэна. Яго абранню папярэднічалі Трупны сінод і падазроныя смерці двух яго папярэднікаў. Ян прадстаўляў у Латэране партыю нябожчыка Фармоза, якой процідзейнічала партыя Сергія, адлучанага Янам ад царквы. Яго галоўнымі мерапрыемствамі былі царкоўныя саборы ў Равене і Рыме, што прызналі несапраўднасць Трупнага сінода і пастанавілі знішчыць яго дакументы. Вымушаны каранаваць імператарам Берэнгара Фрыульскага, пасля яго аддалення Ян IX прызнаў законным імператарам яго суперніка Ламберта, з дапамогай якога і ўтрымаўся на прастоле. У надзеі спыніць перыяд нестабільнасці вакол папскага прастола ён аднавіў «рымскую канстытуцыю» Лотара I, па якой на папскіх выбарах абавязкова павінен быў прысутнічаць прадстаўніка імператара.
Ян IX | ||
---|---|---|
лац.: Ioannes PP. IX | ||
![]() | ||
|
||
студзень 898 — студзень 900 | ||
Царква | Рымска-каталіцкая царква | |
Папярэднік | Тэадор II | |
Пераемнік | Бенедыкт IV | |
Нараджэнне |
840 |
|
Смерць |
900 |
|
Пахаванне | ||
![]() |
- ↑ 1,0 1,1 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 25 кастрычніка 2018.