Ян XVII (лац.: Ioannes PP. XVII; свецкае імя Джавані Сіконэ італ.: Giovanni Siccone ці Ян Сіконій, лац.: Ioannes Sicconius; ? — 6 лістапада 1003) — Папа Рымскі з 16 мая па 6 лістапада 1003 года.

Ян XVII
лац.: Ioannes PP. XVII
Ян XVII
140-ы Папа Рымскі
22 мая 1003 — 6 снежня 1003
Папярэднік Сільвестр II
Пераемнік Ян XVIII, Папа Рымскі
Дзейнасць каталіцкі святар
Імя пры нараджэнні Джавані Сіконэ
Нараджэнне невядома
Смерць 12 снежня 1003
Пахаванне
Дзеці Ян, П'етра, Эндру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ян XVII нарадзіўся ў Рапаньяна (Ферма) і быў сынам нейкага Яна. Ён меў жонку і трох сыноў, якія пасля сталі біскупамі.

Яго абранне 16 мая 1003 года на папскі прастол падтрымалі рымскія арыстакраты Крэсцэнціі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да імператара Атона III.

Адзіны захаваны афіцыйны дакумент Яна XVII — гэта ліст ад польскага місіянера Бенедыкта, вучня Бруна Кверфурцкага, і яго паплечнікаў, які тычыцца хрысціянізацыі славян.

Здаецца, што Ян імкнуўся наладзіць адносіны з новым нямецкім каралём Генрыхам II, але Джавані Крэсцэнціі III гэтаму перашкаджаў.

Ян памёр 6 лістапада 1003 года ў родным горадзе і быў пахаваны ў Латэранскай базіліцы паміж двума дзвярамі галоўнага фасада.

Літаратура

правіць