Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю (1931)
Японскае ўварванне ў Маньчжурыю (1931) распачало войска Японіі, размешчанае на паўвостраве Ляадун, з нагоды выбуху на Паўднёва-маньчжурскай чыгунцы (ПМЧ), што на той час належала ўраду Японіі.
Мукдэнскі інцыдэнт | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая япона-кітайская вайна | |||
| |||
Дата | 18 верасня 1931 — 18 лютага 1932 | ||
Месца | Маньчжурыя | ||
Вынік | Акупацыі тэрыторыі Маньчжурыі Японіяй; Стварэнне дзяржавы Манчжоу-го | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На працягу тыдня Квантунская армія заняла 2 з 3 абласцей Маньчжурыі — Мукдэн ды Гірын. Армія Рэспублікі Кітай у складзе 100 тыс. вайскоўцаў, кіраваная Чжанам Сюэлянам, пры гэтым адступіла без бою перад 14 тыс. японскім войскам.
У сувязі з уварваннем кіраўнік урада Кітая Чан Кайшы звярнуўся ў Лігу Нацый са скаргай, у якой патрабаваў вяртання захопленых абласцей ды спагнання за нанесеныя страты з боку ўрада Японіі.
У выніку ўварвання японскай арміі ў Маньчжурыю 1 сакавіка 1932 года было абвешчана пра ўтварэнне незалежнай ад Кітая Маньчжурскай дзяржавы на чале з Пу I са сталіцай у горадзе Чанчунь.