Японская інтэрвенцыя ў Маньчжурыю (1931)

Японскае ўварванне ў Маньчжурыю (1931) распачало войска Японіі, размешчанае на паўвостраве Ляадун, з нагоды выбуху на Паўднёва-маньчжурскай чыгунцы (ПМЧ), што на той час належала ўраду Японіі.

Мукдэнскі інцыдэнт
Асноўны канфлікт: Другая япона-кітайская вайна
Японскія войскі ўваходзяць у Шэньян. 1931 год
Японскія войскі ўваходзяць у Шэньян. 1931 год
Дата 18 верасня 193118 лютага 1932
Месца Маньчжурыя
Вынік Акупацыі тэрыторыі Маньчжурыі Японіяй; Стварэнне дзяржавы Манчжоу-го
Праціўнікі
Flag of the Republic of China.svg Кітайская рэспубліка Сцяг Японскай імперыі Японская імперыя
Камандуючыя
Чжан Сюэлян Сігэру Хандзё
Таман Дзіра
Хаясі Сэндзюра
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На працягу тыдня Квантунская армія заняла 2 з 3 абласцей Маньчжурыі — Мукдэн ды Гірын. Армія Рэспублікі Кітай у складзе 100 тыс. вайскоўцаў, кіраваная Чжанам Сюэлянам, пры гэтым адступіла без бою перад 14 тыс. японскім войскам.

У сувязі з уварваннем кіраўнік урада Кітая Чан Кайшы звярнуўся ў Лігу Нацый са скаргай, у якой патрабаваў вяртання захопленых абласцей ды спагнання за нанесеныя страты з боку ўрада Японіі.

У выніку ўварвання японскай арміі ў Маньчжурыю 1 сакавіка 1932 года было абвешчана пра ўтварэнне незалежнай ад Кітая Маньчжурскай дзяржавы на чале з Пу I са сталіцай у горадзе Чанчунь.

Гл. таксамаПравіць