Яраслаў Міхайлавіч Паушкін
Яраслаў Міхайлавіч Паушкін (8 лістапада 1913, Масква — 2 ліпеня 1996) — хімік-арганік. Акадэмік АН БССР (1970), доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Яраслаў Міхайлавіч Паушкін | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1913[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1996[1] (82 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | арганічная хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук і акадэмік НАН Беларусі |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут імя Дз. І. Мендзялеева (1938), дзе працаваў да 1943 асістэнтам, дацэнтам. У 1945—1970 — дацэнт, прафесар Маскоўскага інстытута нафтахімічнай і газавай прамысловасці імя І. М. Губкіна, з 1960 — загадчык кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу. У 1950—1960 — загадчык лабараторыі Інстытута нафты АН СССР, адначасова ў 1951—1956 — загадчык лабараторыі Акадэміі нафтавай прамысловасці. У 1970—1974 — загадчык аддзела Інстытута фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, адначасова ў тыя ж гады — загадчык кафедры Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава. З 1976 — старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута гаручых выкапняў (Масква).
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы ў галіне нафтахімічнага сінтэзу паліў і спецыяльных відаў палімераў. Даследаванні па тэарэтычных і прыкладных праблемах паліў для паветрана-рэактыўных і рэактыўных рухавікоў. Адкрыў рэакцыю алкіравання араматычных вуглевадародаў аляфінамі. Распрацаваў метады сінтэзу палімерных паўправаднікоў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці новых матэрыялаў для радыёэлектронікі.
Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (1985), медалі.
Аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 15 манаграфій, 5 падручнікаў, больш за 100 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы
правіць- Химия реактивных топлив. М., 1962
- Нефтехимический синтез в промышленности. М., 1966
- Нефтехимическая наука и промышленность. М., 1972
- Жидкие и твердые химические ракетные топлива. М., 1978
- Технология нефтехимического синтеза. 2-е изд. М., 1985 (у суаўт.)
Літаратура
правіць- Национальная академия наук Беларуси: персональный состав, 1928—2018. — Минск: Беларуская навука, 2018. — 614 с. ISBN 978-985-08-2360-1
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Паушкін Яраслаў Міхайлавіч у базе даных «Гісторыя беларускай навукі ў асобах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі