Яская дыяцэзія
Яская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Iasensis, рум.: Dieceza Romano-Catolică de Iași) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Ясы, Румынія.
Яская дыяцэзія | |
---|---|
лац.: Dioecesis Iasensis | |
Лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Ясы |
Краіна | Румынія |
Дата заснавання | 1844 |
Кафедральны сабор | Кафедральны сабор Святой Марыі Царыцы |
Мітраполія | Бухарэсцкая архідыяцэзія |
Парафій | 130 |
Тытул іерарха | Roman Catholic Bishop of Iași[d] |
Іерарх | Петру Гергель |
Плошча дыяцэзіі |
|
Насельніцтва дыяцэзіі | 4 762 085 чал. |
Колькасць каталікоў | 255 798 |
Доля каталікоў | 5,4 % |
Афіцыйны сайт | ercis.ro |
Карта | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіць27 чэрвеня 1884 года Папа Леў XIII заснаваў Яскую дыяцэзію на аснове былога апостальскага вікарыята Малдавіі[2]. У Яскую дыяцэзію ўваходзіла тэрыторыя поўначы сучаснай Румыніі і большая частка тэрыторыі сучаснай Малдовы.
Першапачаткова дыяцэзія знаходзілася ў прамым падпарадкаванні Святому Прастолу, з утварэннем у 1930 годзе Бухарэсцкай мітраполіі падпарадкавана ёй. Пасля ўваходжання Малдовы ў склад СССР юрысдыкцыя Яскай дыяцэзіі дэ-факта распаўсюджвалася толькі на поўнач Румыніі. У 1993 годзе гэта было замацавана юрыдычна з утварэннем на тэрыторыі незалежнай Малдовы апостальскай адміністратуры, ператворанай у 2001 годзе ў Кішынёўскую дыяцэзію.
17 мая 2014 года быў беатыфікаваны біскуп яскі Антон Дурковічы , які памёр у турме ў 1951 годзе падчас ганенняў камуністычнага рэжыму на Каталіцкую царкву[3].
Сучасны стан
правіцьЗ 1990 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Петру Гергель. Кафедральным саборам дыяцэзіі доўгі час служыў сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Ясах, але ў 2005 годзе ў горадзе быў асвячоны новы сабор Святой Марыі Царыцы, куды была перанесена біскупская кафедра. Статус сабора акрамя двух вышэйпералічаных таксама мае сабор Наведзінаў ў горадзе Бакэу, былы кафедральны сабор скасаванай Бакэўскай дыяцэзіі. На тэрыторыі дыяцэзіі размешчана адна з 4 малых базілік Румыніі — базіліка Качыкі ў жудзецы Сучава[4].
Яская дыяцэзія з'яўляецца суфраганнай у адносінах да Бухарэсцкія архідыяцэзіі. У адрозненне ад трох іншых падпарадкаваных Бухарэсту дыяцэзій — Арадзьскай, Сату-Марскай і Тымішаарскай, дзе большасць каталікоў складаюць этнічныя венгры, у Яскай дыяцэзіі большасць каталікоў — этнічныя румыны.
Паводле даных на 2006 год дыяцэзія налічвала 255 798 вернікаў, 130 парафій і 364 святары[2].
Зноскі
- ↑ Diocese of Iaşi — USA: Catholic-Hierarchy.org, 1990. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Diocese of Iasi
- ↑ PROMULGAZIONE DI DECRETI DELLA CONGREGAZIONE DELLE CAUSE DEI SANTI
- ↑ Diocese of Iaşi
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яская дыяцэзія
- Афіцыйны сайт дыяцэзіі
- Інфармацыя на сайце gcatholic.org
- Інфармацыя на сайце catholic-hierarchy.org