Ясюкоўскае
Ясюко́ўскае, Ясюкі́ — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на ўсход ад горада Паставы, за 0,5 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Варапаева, каля вёскі Ясюкі, у басейне ракі Галбіца.
Ясюкоўскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 129,6 м |
Даўжыня | 0,83 км |
Шырыня | 0,18 км |
Плошча | 0,18 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,15 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 1,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,18 км². Даўжыня 0,83 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 2,15 км. Плошча вадазбору 1,2 км².
Схілы катлавіны пераважна разараныя, на паўднёвым захадзе вышынёй да 10 м. берагі высокія, на паўночным захадзе зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у возера Глыбокае.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.