Яфрэм Іванавіч Карнейчык
Яфрэм Іванавіч Карнейчык (17 сакавіка 1900, в. Турын, Ігуменскі павет, цяпер у Пухавіцкім раёне — 18 студзеня 1972) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1944).
Яфрэм Іванавіч Карнейчык | |
---|---|
Яфрэм Карнейчык | |
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1972 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Турынскім народным вучылішчы на рабфаку[1]. Скончыў Камуністычную вышэйшую навучальную ўстанову імя Леніна ў Мінску (1929). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН БССР, намеснікам дэкана гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1946 намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КП(6)Б, а ў 1950—1970 старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі АН Беларусі. Вывучаў пытанні гісторыі Беларусі у тым ліку і Мінску, перыяду Кастрычніцкай рэвалюцыі, бальшавізму і непралетарскіх партый, ідэйна-тэарэтыянай барацьбе ў гістарычнай навуцы Беларусі. Адзін з аўтараў «Гісторыі БССР» (т. 1—2, 2-е выд., 1961).[2]
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 553.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
Спасылкі
правіць- Мельнікаў І. Рана на сэрцы гісторыка Карнейчыка Архівавана 21 ліпеня 2016. // «Историческая правда» [Электронный ресурс] — Дата доступу 19.07.2016