Яўген Грэхаў
Яўген Мікалаевіч Грэхаў (нар. 6 студзеня 1985, Цеміртау, КазССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за моладзевую зборную Беларусі[1].
Нарадзіўся | 1980 | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і са спартыўнымі традыцыямі, яго мама Жанна Васільеўна трэніравала каманду, у якой займаўся старэйшы брат і ён.
У першым класе стаў займацца з трэнерам Сяргеем Анатолевічам Дурэйкам на базе СШ № 6. Неўзабаве дырэктар ДзЮСШ Валерый Юрчанка запрасіў у зборную Смаргоні. У 9 класе паклікалі ў вучылішча алімпійскага рэзерву ў г. Мінск. Ён выступаў за юніёрскую (2002) і моладзевую (2004—2005) зборныя Беларусі, браў удзел у чэмпіянатах Еўропы[2].
Пасля вучылішча паступіў у БДУФК і працягваў кар’еру прафесійнага баскетбаліста, гуляючы за барысаўскую каманду. Калі прапанавалі выступаць за «Гродна-93», перавёўся на навучанне ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Атрымаў дыплом педагога-арганізатара-метадыста фізічнай культуры, спорту і турызму.
З-за праблем са здароўем давялося завяршыць спартыўную кар’еру. Пасля заканчэння ўніверсітэта вярнуўся ў Смаргонь, уладкаваўся на працу трэнерам у СДзЮШАР[3]. Пазней паралельна ўладкаваўся яшчэ і ў агульнаадукацыйную — настаўнікам фізкультуры СШ № 7.
Кар’ера
правіць- 2000—2001 — РТІ (Мінск)
- 2001—2002 — РТІ-2 (Мінск) (у Паўночнаеўрапейскай баскетбольнай лізе U-18)
- 2002—2003 — РТІ-РВАР (Мінск)
- 2003—2004 — РВАР (Мінск)
- 2004—2005 — Барысаў-БДУ
- 2005 — Мінск-БНТУ
- 2005—2011 — Гродна-93
Дасягненні
правіць- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2000/2001, 2002/2003, 2005/2006, 2006/2007, 2009/2010, 2010/2011.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2007/2008.
- Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2007.
- Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2005.