Яўген Давыдавіч Чарствой

беларускі ўрач-патолагаанатам

Яўге́н Давы́давіч Чарство́й (8 кастрычніка 1945, Быхаў — 12 красавіка 2022) — беларускі ўрач-патолагаанатам. Доктар медыцынскіх навук (1982), прафесар (1984)[5]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1997). Старшыня Беларускага навуковага таварыства ўрачоў-патолагаанатамаў.

Яўген Давыдавіч Чарствой
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1945(1945-10-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 12 красавіка 2022(2022-04-12)[2] (76 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта, урач, патолагаанатам, загадчык кафедры
Навуковая сфера паталагічная анатомія, тэраталогія[d], дзіцячая паталогія[d], дзіцячая анкалогія[d] і імунагістахімічнае даследаванне[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[4] (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па тэраталогіі чалавека, праблемах інфекцыйных захворванняў, марфалогіі шчытападобнай залозы[5].

У 2011 годзе Яўген Давыдавіч у сааўтарстве з прафесарам Міхаілам Канстанцінавічам Недзьведзем быў напісаны першы ў Беларусі нацыянальны падручнік па паталагічнай анатоміі для вышэйшых медыцынскіх устаноў адукацыі.

Я. Д. Чарствым апісаны і выдзелены ў якасці новай назалагічнай формы сіндром множных прыроджаных парокаў развіцця — ДК-факамеліі  (руск.), — які ў сусветнай літаратуры названы яго імем — сіндром фон Фоса-Чарствога  (ВД)[6].

Грамадская дзейнасць правіць

Больш за 10 гадоў прафесар Я. Д. Чарствой быў галоўным паталагаанатамам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і шмат зрабіў па арганізацыі і ўдасканаленні паталагаанатамічнай службы рэспублікі, падрыхтоўцы кадраў[6].

Ён старшыня Беларускага навуковага таварыства паталагаанатамаў, член праўлення Міжнароднага саюза асацыяцый паталагаанатамаў, еўрапейскага таварыства дзіцячых паталагаанатамаў, савета па абароне доктарскіх дысертацый, рэдкалегіі часопіса «Здравоохранение»[6].

Бібліяграфія правіць

  • Лекции по патологической анатомии. — Минск, 2006

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003
  • Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Т. 2. — Минск, 2001
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 7. — Минск, 2008