Яўген Кірылавіч Торлін

беларускі архітэктар

Яўген Кірылавіч Торлін, часам Тарлін (6 (18) сакавіка 1862 — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Яўген Кірылавіч Торлін
Дата нараджэння 1862
Дата смерці не раней за 1892
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Нарадзіўся ў 1862 годзе[1]. Са стараабрадніцкай сям’і.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Кіеўскім рэальным вучылішчы[1]. У 1882 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Скончыў ў 1887 годзе па першым разрадзе.

Прафесійная дзейнасць

правіць
 
Жаночая гімназія імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве
 
Будынак былой гарадской думы ў Гомелі па вул. Савецкай, 1

У час свайго студэнцтва Я. Торлін удзельнічаў у якасці памочніка гарадскога архітэктара Мікалаева ў пабудовах епархіяльнага жаночага вучылішча і мураванай царквы ў Кіеве. Па адбыцці воінскай павіннасці прызначаны ў 1888 годзе гарадскім архітэктарам у Гомелі і займаў пасаду прынамсі да 1892 года[1][2]. Пэўны час (да лютага 1900 года) значыўся ‭звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўлення[3]. Паралельна меў прыватную практыку ў Кіеве, на якой і засяродзіўся, пра што сведчаць звесткі 1899—1916 гадоў[4][5][6][7].

Акрамя абавязкаў па службе Яўген Торлін рабіў таксама прыватныя праекты па пабудове мураваных і драўляных пабудоў у Гомелі і бліжэйшых павятовых гарадах, напрыклад, жаночай гімназіі імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве[1].

Творчасць

правіць

Крыніцы

правіць
  1. а б в г д е ё ж з і к Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 347
  2. Могилевские губернские ведомости. — 1888. — 20 апреля. — С. 139.
  3. Неделя строителя. — 1900. — 30 апреля. — С. 110.
  4. Киевлянин. — 1899. — 7 октября. — С. 1.
  5. Киевлянин. — 1900. — 1 июня. — С. 6.
  6. Памятная книжка Киевской губернии на 1905 год [Текст] — Киев : Губ. тип-лит., 1904. — С. 115.
  7. Календарь. Справочная и адресная книга г. Киева на 1916 год. — Киев : Б.и., 1916. — Стлб. 664.