Яўген Паўлавіч Веліхаў

Яўген Паўлавіч Веліхаў (руск.: Евге́ний Па́влович Ве́лихов; нар. 2 лютага 1935, Масква, СССР) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык, грамадскі дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1964), прафесар. Віцэ-прэзідэнт АН СССР (1978-1991) і РАН (1991-1996).

Яўген Паўлавіч Веліхаў
Род дзейнасці фізік, вучоны-ядзершчык, палітык
Дата нараджэння 2 лютага 1935(1935-02-02) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмік АН СССР (1974; член-карэспандэнт 1968). Герой Сацыялістычнай Працы (1985) і Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2020) (адзін з двух людзей, удастоеных абодвух званняў). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (2002). Поўны кавалер ордэна "За заслугі перад Айчынай".

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання (1984—1989). Дырэктар (1989—1992), прэзідэнт (1992—2015), са снежня 2015 года ганаровы прэзідэнт Нацыянальнага даследчага цэнтра «Курчатаўскі інстытут». Сакратар Грамадскай палаты РФ (2005—2014), старшыня Савета ІТЭР (2010—2012).