Яўген Уласавіч Бароўскі

Яўген Уласавіч Бароўскі (19252019) — савецкі вучоны-медык, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Яўген Уласавіч Бароўскі
Дата нараджэння 14 студзеня 1925(1925-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 2019(2019-06-15) (94 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, стаматолаг, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Вядомыя вучні Пётр Андрэевіч Леус
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Аўтар многіх навуковых работ, уключаючы падручнікі і манаграфіі.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 14 студзеня 1925 года ў Мінскай вобласць Беларускай ССР.

У 1941 годзе скончыў дзевяць класаў школы. У чэрвені гэтага ж года быў прызваны на службу ў РСЧА і стаў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. Спачатку быў накіраваны ў 3-ю спецыяльную артшколу, пасля заканчэння якой працягнуў навучанне ў 1-м Кіеўскім Чырванасцяжным артылерыйскім вучылішчы, у той час перадыслакаваным у Краснаярск. У сакавіку 1943 года скончыў вучылішча, атрымаў званне лейтэнанта і служыў камандзірам агнявога ўзвода 7-й гвардзейскай механізаванай брыгады  (руск.) 3-га гвардзейскага Сталінградскага корпуса. Пасля двух раненняў і доўгага лячэння ў шпіталях, у снежні 1945 года быў дэмабілізаваны з арміі.

У 1946 годзе паступіў у Маскоўскі стаматалагічны інстытут (цяпер Маскоўскі дзяржаўны медыка-стаматалагічны ўніверсітэт), які скончыў у 1950 годзе. У гэтым жа годзе паступіў у інстытуцкую аспірантуру. У сакавіку 1954 года Яўген Бароўскі абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абмен фосфару і кальцыю ў цвёрдых тканках зуба пры эксперыментальным авітамінозе B₁»[1], а ў 1967 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, прысвечаную вывучэнню біялогіі цвёрдых тканак зубоў.

З 1953 года працаваў у 1-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце (цяпер Першы Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі універсітэт імя І. М. Сечанава): з 1957 года — дацэнт кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, з 1968 года — загадчык кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі, з 2003 года-прафесар кафедры тэрапеўтычнай стаматалогіі. З 1960 па 1972 год з’яўляўся намеснікам дэкана, потым — дэканам стаматалагічнага факультэта.

У 1971 годзе Я. У. Бароўскі быў абраны старшынёй Усерасійскага навуковага таварыства стаматолагаў. У 1992 годзе, калі на базе Усерасійскага навуковага таварыства стаматолагаў была створана Стаматалагічная Асацыяцыя Расіі (СтАР), стаў першым яе прэзідэнтам і ўзначальваў гэтую арганізацыю да 1996 года. З 1980 па 1992 год быў галоўным стаматолагам 4-га Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя СССР[2]. Таксама Яўген Уласавіч быў галоўным рэдактарам часопіса «Клінічная стаматалогія», членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Стаматалогія» і ўваходзіў у склад рэдакцыйнага савета часопіса «Стаматалогія для ўсіх».

Памёр 15 чэрвеня 2019 года ў Маскве.

Узнагароды правіць

Быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, Кастрычніцкай рэвалюцыі і «Знак Пашаны»[3], а таксама шматлікімі медалямі, сярод якіх «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і « Ветэран працы».

Зноскі

  1. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата медицинских наук. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  2. Боровский Евгений Власович. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.
  3. Боровский Евгений Власович. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021.

Спасылкі правіць