Яўген Фёдаравіч Святланаў
Яўген Фёдаравіч Святланаў (6 верасня 1928 — 3 мая 2002) — савецкі расійскі дырыжор, кампазітар і піяніст . Народны артыст СССР (1968). Лаўрэат Ленінскай (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983). Герой Сацыялістычнай Працы (1986).
Яўген Фёдаравіч Святланаў | |
---|---|
руск.: Евгений Фёдорович Светланов | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 6 верасня 1928[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 2002[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | СССР > Расія |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Аляксандр Васільевіч Гаўк[d] |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор, піяніст |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | сімфанічная музыка |
Калектывы | Вялікі тэатр, ДАСА |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
www.svetlanov-evgeny.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1951 годзе Святланаў паступіў у Маскоўскую кансерваторыю ў класы оперна-сімфанічнага дырыжыравання прафесара А. В. Гаўка і кампазіцыі — Ю. А. Шапорына.
У 1954 годзе, будучы студэнтам 4-га курса кансерваторыі, Святланаў стаў дырыжорам-асістэнтам Вялікага сімфанічнага аркестра Усесаюзнага радыё.
З 1955 — дырыжор, у 1963—1965 — галоўны дырыжор Вялікага тэатра. Дэбютаваў у 1955 годзе ў Вялікім тэатры пастаноўкай оперы М. Рымскага-Корсакава «Пскавіцянка». Гэтая ж опера праз 45 гадоў стала апошняй працай Святланава ў Вялікім тэатры.
У 1962 годзе быў прызначаны музычным кіраўніком Крамлёўскага палаца з’ездаў, які ў той час стаў другой пракатнай пляцоўкай Вялікага тэатра.
З 1965 па 2000 гады быў мастацкім кіраўніком і галоўным дырыжорам Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра СССР (з 1991 года — Расіі).
У 1992—2000 гадах быў галоўным дырыжорам гаагскага Рэзідэнц-аркестра (Нідэрланды).
У 2000—2002 гадах зноў працаваў у Вялікім тэатры.
Зноскі
- ↑ а б Jewgeni Fjodorowitsch Swetlanow // Brockhaus Enzyklopädie