Яўген Мікалаевіч Цуркін

(Пасля перасылкі з Яўген Цуркін)

Яўген Мікалаевіч Цуркін (нар. 9 снежня 1990, Гомель, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Бронзавый прызёр чэмпіянату Еўропы на дыстанцыі 50 м батэрфляем, рэкардсмен Беларусі на дыстанцыях 100 м в/ст і 50 м батэрфляем. Выступае ў плаванні вольным стылем і батэрфляем.

Яўген Цуркін
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя вольны стыль, батэрфляй
Нарадзіўся 9 снежня 1990(1990-12-09) (33 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 1,82 м
Вага 72 кг

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыях 100 м вольным стылем (34-е месца з 60-ці)[1].

Чэмпіён Еўропы 2014 года на дыстанцыі 50 м батэрфляем[2].

Бронзавы прызёр чэмпіянату свету на кароткай вадзе 2016 года ў камбінаванай эстафеце 4 × 50 м.

Чэмпіён Беларусі 2016 года на дыстанцыі 100 м вольным стылем і 50 м батэрфляем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 50 м вольным стылем і на дыстанцыі 100 м батэрфляем[3].

Асабістае жыццё

правіць

У жніўні 2017 года ажаніўся з беларускай плыўчыхай Аляксандрай Герасіменяй, 17 верасня 2018 года ў пары нарадзілася дачка Сафія[4].

Зноскі

Спасылкі

правіць