Яўген Якаўлевіч Кантылёў

Яўген Якаўлевіч Кантылёў (нар. 2 красавіка 1938; в. Елькаўшчына, Круглянскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік-празаік.

Яўген Якаўлевіч Кантылёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 2 красавіка 1938(1938-04-02) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Жанр аповесць і апавяданне
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў разам з маці ў в. Ляхаўшчына. Скончыў Масюкоўскую сямігодку, Мінскі лесатэхнічны тэхнікум, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1969).

З 1956 працаваў на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній, эксперыментальным заводзе Акадэміі навук, у цэнтральным тэхналагічным інстытуце, Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. Працаваў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі АН БССР на пасадзе вядучага канструктара. У гэтай установе надрукаваў два дзясяткі навуковых артыкулаў, брашуру і манаграфію па інжынернай псіхалогіі. Цяпер — старшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута працы Міністэрства працы РБ[1].

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2003 года.

ТворчасцьПравіць

З 1987 распачаў літаратурную дзейнасць з публікацый апавяданняў у часопісах «Маладосць», «Полымя». Выдаў кнігу «Распячатка чорнай скрынкі» (1999), у якую ўвайшлі аднайменная аповесць і апавяданні «Чацвёрты раўнд», «Начная сустрэча», «У таварным вагоне», «Як на тое ліха…», «Закляты калун», «Закляты калун» і «Модная куртка». Таксама выступаў з карэспандэнцыямі і нарысамі ў рэспубліканскім друку.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Кантылёў Я. Распячатка чорнай скрынкі: Аповесць, апавяданні. — Мн.: Маст. літ., 1999. — 238 с. — ISBN 985-02-0135-5.