Яўген Яўгенавіч Казлоў
Яўген Казлоў | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Яўген Яўгенавіч Казлоў | |
Нарадзіўся | 4 лютага 1995[1] (24 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 173 см | |
Вага | 67 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | няма | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2012 — 2013 | ![]() |
30 (4) |
2013 | → ![]() |
0 (0) |
2014 | ![]() |
1 (0) |
2014 — 2015 | ![]() |
0 (0) |
2014 — 2015 | → ![]() |
13 (0) |
2015 | → ![]() |
13 (0) |
2016 — 2017 | ![]() |
52 (17) |
2018 — 2019 | ![]() |
6 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2015 | ![]() |
5 (1) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Яўген Казлоў (нар. 4 лютага 1995, Сергіеў Пасад) — расійскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ераПравіць
Выхаванец ДЮСШ Сергіева Пасада, дарослую кар’еру пачаў у 2012 годзе ў падольскім «Віцязі» ў ПФЛ (трэці расійскі дывізіён). У другой палове 2013 года выступаў у арэндзе за моладзевую каманду казанскага «Рубіна». У 2014 годзе перайшоў у ніжагародскую «Волгу», у складзе якой 15 мая 2014 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы апошняга тура супраць «Урала» (1:2), адгуляўшы другі тайм.
У верасні 2014 года перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт», гуляў за моладзевую каманду і фарм-клуб «Зеніт-2». У ліпені 2015 года на правах арэнды далучыўся да санкт-пецярбургскага «Дынама».
У пачатку 2016 года гуляў за фінскі «Лахты» ў неафіцыйным Кубке лігі Фінляндыі, а пазней перайшоў у латвійскі «Спартак» з Юрмалы, з якім двойчы стаў чэмпіёнам краіны. У сезоне 2017 стаў таксама адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Латвіі, быў прызнаны найлепшым паўабаронцам і найлепшым іграком першынства.
У студзені 2018 года далучыўся да беларускага клуба «Шахцёр» з Салігорска і неўзабаве падпісаў кантракт[2]. Не здолеў замацавацца ў асноўным складзе каманды, прыцягваўся да матчаў дубля. З мая па жнівень 2018 года амаль не гуляў з-за траўмы, пасля вяртання стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У сезоне 2019 гуляў толькі за дубль салігорцаў. У жніўні 2019 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[3].
Міжнародная кар’ераПравіць
У 2015 годзе выступаў за моладзевую зборную Расіі.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Латвіі (2): 2016, 2017
- Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Латвіі: 2017
- Найлепшы ігрок чэмпіянату Латвіі: 2017
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2019
Зноскі
- ↑ Evgeni Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Лучший игрок чемпионата Латвии Евгений Козлов подписал двухлетний контракт с "Шахтером"
- ↑ "Шахтер" расстался с Татарковым и Козловым
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)