Яўстафій Адольф Дзяконскі (польск.: Eustachy Adolf Dziekoński; 1820—1894) — памешчык.

Яўстафій Дзяконскі
POL COA Korab.svg
Герб «Кораб»
 
Нараджэнне 1820
Смерць 1894
Пахаванне
Дынастыя род Дзяконскіх[d]
Бацька Юзаф Дзяконскі[d]
Маці Ганна з Быхаўцаў[d]
Жонка Юлія з Быхаўцаў[d]
Дзеці Казімір Дзяконскі

БіяграфіяПравіць

Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Сын Юзафа Дзяконскага і Ганны з Быхаўцаў. Ад бацькі атрымаў маёнтак Баля Вялікая.

У 1855 годзе Яўстафій пацвердзіў сваё шляхецтва ў Каралеўстве Польскім.

 
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай на могілках у Сапоцкіне

Жонка Юлія з Быхаўцаў памерла вельмі маладой у 1858 годзе і была пахавана на каталіцкіх могілках у Сапоцкіне. Для яе была пабудаваная капліца, унутры знаходзіцца шыльда з эпітафіяй ў гонар Юліі і Яўстафія, які памёр значна пазней.

Сям’яПравіць

У шлюбе з Юлію з Быхаўцаў (1825—1858) меў двух сыноў:

  • Казімір (? — 30 кастрычніка 1913). Скончыў медыцынскі факультэт Дорпацкага універсітэта, аднак, амаль не практыкаваў. У канцы 1870-пачатку 1880-х г. пасля смерці родных братоў маці, Казіміра і Сяргея Быхаўцаў, да яго перайшоў іх вялікі родавы маёнтак Магілёўцы ў Ваўкавыскім павеце, разам з бібліятэкай і архівам. На той час маёнтак налічваў 3 607 дзесяцінаў зямлі. Сярэдні валавы прыбытак з яго складаў каля 6 650 рублёў срэбрам. У шлюбе са Стэфаніяй з Талочкаў, дачкой Эдварда Талочкі, дзяцей ён не меў. Каля 1910 г. пара вырашыла ўсынавіць свайго далёкага родзіча, васемнадцацігадовага юнака Альбіна Міхала Дзяконскага (1892—1940).
  • Юліян (? — 16 (29) чэрвеня 1914). Жыў у Сувалках і займаўся нейкай камерцыйнай дзейнасцю. Пасля смерці брата Казіміра згадзіўся прадаць сваю долю спадчыны брата за 45 000 рублёў. У снежні 1913 г. Юліян склаў свой асабісты тэстамент. Сваіх дзяцей у яго не было, жонка Разалія з Грыгаровічаў памерла раней за яго. Усю сваю рухомую маёмасць Юліян Дзяконскі завяшчаў Сігізмунду Антонавічу Буйноўскаму, сыну бліжэйшых суседзяў Дзяконскага, яму ён дапамог адкрыць сваю лаўку і вёў нейкія агульныя з ім справы. Спадчынай пасля Юліяна было ўсё тое, што знаходзілася ў яго доме па вуліцы Садовай, д.8. Акрамя гэтага, Юліян пакінуў пасля сябе значныя грашовыя капіталы ў працэнтных паперах, 45 000 рублёў, якія ён павінен быў атрымаць за Магілёўцы і сумы, якія былі пазычаны ў яго іншымі асобамі.

СпасылкіПравіць