Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай

Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай пабудавана ў Сапоцкіне (Гродзенскі раён) на могілках у 1868 годзе з цэглы ў рэтраспектыўна-гатычным стылі на ўшанаванне пахаванай тут Юліі Дзяконскай з Быхаўцаў (1825—1858), жонкі Яўстафія Дзяконскага (1820—1894). Справа размешчана капліца-пахавальня Юзафа Гурскага.

Славутасць
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
Капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай
53°49′39″ пн. ш. 23°38′20″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне Сапоцкін
Архітэктурны стыль неаготыка
Дата пабудовы 1868 год
Map

Гісторыя правіць

Памешчык Яўстафій Дзяконскі паходзіў са шляхецкага роду герба «Кораб». У 1855 годзе Яўстафій пацвердзіў сваё шляхецтва ў Каралеўстве Польскім. Яго жонка Юлія з Быхаўцаў памерла вельмі маладой у 1858 годзе і была пахавана на каталіцкіх могілках у Сапоцкіне. Для яе была пабудаваная капліца. Унутры знаходзіцца шыльда з эпітафіяй у гонар Юліі і Яўстафія, які памёр значна пазней.

У шлюбе было двое сыноў: Казімір (пам. 1913) і Юліян (пам. 1914).

Архітэктура правіць

Кампактны прамавугольны ў плане будынак накрыты 2-схільным дахам. На галоўным фасадзе 3-вугольны шчыт завершаны 4-граннай вежачкай з пакатым пакрыццём. Уваход і ніша над ім, бакавыя аконныя праёмы стральчатыя. Сцены атынкаваны з украпінамі дробнага друзу, на шэрым фоне якога вылучаюцца пабеленыя вертыкальныя і гарызантальныя цягі, ліштвы праёмаў. Памяшканне перакрыта плоскай столлю на падугах.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць