Яўстафій Каліскі
Яўста́фій Ка́ліскі (руск.: Евстафий Калисский; 20 чэрвеня 1865, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 29 жніўня 1954, Каўнас, ЛітССР, СССР) — праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй Літоўска-Віленскай епархіі.
Яўстафій Каліскі | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне |
20 чэрвеня 1865 |
Смерць |
29 жніўня 1954 (89 гадоў) |

Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў сям'і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю (1888). Выконваў абавязкі псальмяра ў расенскай царкве[1]. Рукапакладзены ў дыяканы ў 1889 годзе; пасля рукапакладзены ў святары і прызначаны ў засімавіцкі прыход (Пружанскі павет Гродзенскай губерні).
У 1893 пераведзены ў новаадчынены прыход у горадзе Янава Ковенскага павета. З 1901 — клірык ковенскай царквы Святога Аляксандра Неўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў.
З пачаткам Першай сусветнай вайны айцец Яўстафій прызначаны святаром 1-га Рыпінскага пагранічнага палка, яго жонка і дачка сталі сёстрамі міласэрнасці, а двое сыноў — вольнавызначанымі ў войску. У 1915 годзе разам з палком Яўстафій пакінуў Коўну, быў дабрачынным пагранічнай дывізіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 служыў спярша ў трысвяцкім, пасля ў друйскім прыходзе Віленскай губерні.
У 1920 прызначаны даверанай асобай мітрапаліта Еляўферыя ў Літве і пераехаў у Коўну. з 1921 — старшыня Каўнаскай царкоўнай управы, настаяцель Каўнаскага кафедральнага сабора . У 1923 абраны членам епархіяльнага савета Літоўскай епархіі пры архіепіскапе Еляўферыі.
Рэдактар ковенскіх «Голосов Литовской Православной Епархии» (былыя «Литовские Епархиальные Ведомости»), адзін з заснавальнікаў ковенскага пахавальна-дабрачыннага брацтва імя прападобнага Серафіма Сароўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў епархіі, выканаўца абавязкаў капелана літоўскага войска (да 1926)[1].
Па Другой сусветнай вайне служыў у Віленскай епархіі Маскоўскай патрыярхіі. Мітрафорны протаіерэй.
Зноскі
- ↑ а б Герман Шлевис.. Каунасские православные храмы. Воскресенская церковь (руск.). Праверана 5 студзеня 2013.(недаступная спасылка)
Літаратура правіць
- Священник Виталий Серапинас. Православная Церковь в Литве в межвоенный период (1918-1939 гг.).(недаступная спасылка)