Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў

Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (фон Барангоф) (руск.: Баранов, Евстафий Евстафьевич; 20 верасня 1790(1790-09-20)[2][3]9 красавіка 1845(1845-04-09)[2], Магілёў) — генерал-лейтэнант, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў і здушэння паўстання 1831 года.

Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў

руск.: Евстафий Евстафьевич Баранов

ням.: Moritz Gustav von Baranoff
Партрэт Я. Я. Баранава працы Ф. А. Тулава. Эрмітаж[1]
Партрэт Я. Я. Баранава працы Ф. А. Тулава. Эрмітаж[1]
Дата нараджэння 20 верасня 1790(1790-09-20)[2][3]
Дата смерці 9 красавіка 1845(1845-04-09)[2] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Klaus von Baranoff[d]
Дзеці Alexander von Baranoff[d] і Nikolai Karl von Baranoff[d]
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 2-я пяхотная дывізія, 11-я пяхотная дывізія
Бітвы/войны Айчынная вайна 1812 года, Замежныя паходы 1813 і 1814 гг., Здушэнне паўстання 1831 года
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з бантам ордэн Святой Ганны 2-й ступені з імператарскай каронай ордэн Святой Ганны 2 ступені Pour le Mérite Virtuti Militari залатая зброя «За храбрасць»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1790 годзе. Паходзіў з старадаўняга рускага дваранскага роду Баранавых, частка якога ў XVI стагоддзі перасялілася ў Прыбалтыку і там зусім анямечылася, запісаны ў дваранскія кнігі Эстляндскай губерні, Яўстафій Яўстаф’евіч быў евангелічна-лютэранскага веравызнання.

На вайсковую службу пайшоў у 1806 годзе прапаршчыкам у армейскія егерскія палкі. Браў удзел у руска-французскай вайне 1812 года і наступных Замежных паходах 1813 і 1814 гадоў.

Пасля завяршэння Напалеонаўскіх войнаў працягнуў службу ў армейскай пяхоце і ў 1824 годзе быў узведзены ў палкоўнікі. 19 снежня 1829 года за беззаганную выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 4336 паводле кавалерскага спісу Грыгаровіча — Сцяпанава).

Узведзены 6 снежня 1830 года ў генерал-маёры, Баранаў у наступным годзе ўдзельнічаў у здушэнні паўстанні 1830 года. 25 чэрвеня 1831 года быў узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За адвагу» і алмазнымі аздабленнямі.

Пасля займаў пасаду камандуючага 2-й пяхотнай дывізіяй, а 6 снежня 1840 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 11-й пяхотнай дывізіі[4].

 
Магіла на Васкрасенскіх могілках Магілёва

Памёр, займаючы апошнюю пасаду; выключаны са спісаў памерлым Найвышэйшым загадам аб чынах ваенных ад 9 мая 1845 года[5]. Пахаваны ў Магілёве на Васкрасенскіх могілках.

Узнагароды[6] правіць

Сям’я правіць

Баранаў у шлюбе са сваёй далёкай сваячкай Жанетай Ягораўнай з Баранавых, іх дзеці: Аляксандр (генерал-лейтэнант, герой Каўказскіх і Туркестанскіх паходаў) і Мікалай (генерал-лейтэнант, камандзір лейб-гвардыі 2-га стралковага батальёна).

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

  • Волков С. В. Генералитет Российской империи. Энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая II. Том I. А—К. М., 2009
  • Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров 1788—1913. М., 2007
  • Степанов В. С., Григорович П. И. В память столетнего юбилея императорского Военного ордена Святого великомученика и Победоносца Георгия. (1769—1869). СПб., 1869
  • Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1984). Биографии бывших пажей с портретами. Фридрихсгамн, 1894 (о детях)
  • Список генералам по старшинству. Исправлено по 17 марта. — СПб., 1844. — С. 156.