1-ы Мінскі беларускі полк (ВБР)

аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створанае ў 1918 годзе Вялікай беларускай радай у Мінску

1-ы Мінскі беларускі полк — аўтаномнае беларускае ўзброенае фарміраванне, створанае 20 лютага 1918 года Вялікай беларускай радай (ВБР) у Менску.

1-ы Мінскі беларускі полк
Гады існавання 20—25 лютага 1918 года
Падпарадкаванне Вялікая беларуская рада
Тып пяхота
Функцыя Абарона беларускай улады ў Менску
Колькасць да 2 тысяч
Дыслакацыя Менск
Войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Удзел у Мінскія падзеі
Камандзіры
Вядомыя камандзіры І. Рачкевіч

Апроч палка ВБР тым жа часам сфарміравала два беларускія кавалерыйскія эскадроны камендатуры пад камандаваннем Нямкевіча і Мядзведзява, а таксама беларускую міліцыю пад камандаваннем Фларыяна Ждановіча.

Полк удзельнічаў у падзеях 19—21 лютага 1918 года ў Менску, пасля акупацыі горада немцамі быў абязброены і расфарміраваны.

Перадумовы

правіць

У лютым 1918 года немцы перайшлі ў наступленне па ўсім Заходнім фронце. 19 лютага расійскія ўлады і рэвалюцыйныя батальёны пачалі эвакуацыю з Менска ў Смаленск. У месце на стратэгічных аб’ектах засталіся дробныя аддзелы бальшавіцкай варты. Тады ж 19 лютага беларусы захапілі арсенал. Другі ўдар узброеныя беларусы вырашылі нанесці па органах улады РСФСР у Менску. 20 лютага, каб унікнуць баявых сутыкненняў паміж беларускімі і польскімі атрадамі, Канстанцін Езавітаў выдаў загад, які акрэсліў зону беларускіх інтарэсаў у Менску.

Шлях палка

правіць

20 лютага начальнік гарнізона і камендатуры Менска Канстанцін Езавітаў стварыў Першы Менскі беларускі полк. Камандзірам палка быў назначаны І. Рачкевіч.

А 15-й 20 лютага польскія атрады занялі Віленскі чыгуначны вакзал (сучасны Менск-Пасажырскі), выбіўшы з чыгуначных мастоў бальшавіцкую варту. Пад кантроль палякаў пасля бою перайшла электрастанцыя. Вядомы беларуска-польскі даследнік Алег Латышонак лічыць, што тыя бальшавіцкія патрулі, якія знішчылі палякі, насамрэч былі беларускімі. Бальшавікі ўжо пакінулі Менск, тыя хто застаўся ў месце, схаваліся. Польскія баевікі запісвалі ў бальшавікоў усіх, хто быў супраць іх.

21 лютага а 4-й гадзіне раніцы палякі адбілі ў беларусаў Варшаўскі чыгуначны вакзал (сучасная станцыя Інстытут культуры). Аб 11-й гадзіне раніцы ў Менск увайшлі нямецкія аддзелы конніцы. А 15-й гадзіне ў Менск прыбыў першы нямецкі цягнік.

22 лютага Езавітаў выдаў загад пра ўключэнні ўсіх беларускіх часцей у беларускую армію.

25 лютага ў Менск увайшлі асноўныя сілы 10-га нямецкай арміі. Польскім атрадам, якія немцы лічылі за сваіх саюзнікамі, бо было прагерманскае Польскае каралеўства, загадана пакінуць места. Прычына загаду ў тым, што польскія баевікі пачалі рабаваць дзяржаўныя склады з вайсковым рыштункам і харчамі, якія немцы лічылі сваімі трафеямі. Тым самым днём новыя акупанты раззброілі беларускія фарміраванні. Выканкам Рады выгналі з Дома губернатара, канфіскавалі касу, скінулі з будынка беларускі сцяг.

 
На здымку можна пабачыць жаўнераў палка.

З 1917 года беларускія вайскоўцы пазначалі сабе бела-чырвона-белымі стужкамі, якія насілі на кашулях і шынялях старой расійскай арміі[1].

Жаўнеры палка патрапілі на фотаздымкі мінскіх газет у 1918 годзе.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Латышонак. Жаўнеры БНР

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць