1-я Грамадзянская вуліца (Гомель)

1-я Грамадзянская вуліца — вуліца ў Чыгуначным раёне горада Гомеля. Адносіцца да жылога масіву Прудок. Праходзіць ад 1-га завулка Крупскай да чыгуначнай каляіны паблізу гаражна-будаўнічага спажывецкага кааператыву №1 Чыгуначнага раёна (вуліца Малайчука)[1]. Складаецца з індывідуальнай забудовы пераважна сядзібнага тыпу.

1-я Грамадзянская
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны раён
Гістарычны раён Прудок
Працягласць ≈290 м.
Пакрыццё асфальт
Ранейшыя назвы Чкалава; Грамадзянская
Паштовы індэкс 246015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сфармавалася ў 1950-я гг. на адным з калгасных палёў. У краязнаўчай літаратуры згадваецца імя першага яе пасяленца — Максім Яўцехавіч Голубеў — ранейшага жыхара суседняга пасёлка Чырвоны Кастрычнік. Пачаткова вуліца называлася ў гонар савецкага лётчыка В. П. Чкалава. З 1957 г. ў сувязі з уніфікацыяй вулічных назваў пасля ўваходжання Прудка ў гарадскія межы Гомеля атрымала назву Грамадзянская[2]. З 2013 г. — 1-я Грамадзянская[3].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 14-15.
  2. Рогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 188.
  3. Рашэнне Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 21 мая 2013 г. № 198 «О переименовании элементов улично-дорожной сети города Гомеля» Архівавана 23 кастрычніка 2021. // Гомельскі гарадскі выканаўчы камітэт.