35-я партызанская брыгада
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
35-я партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў красавіку 1943 года пад назвай 35-ы партызанскі атрад, які ў верасні быў уключаны ў Бялыніцкую ваенна-аператыўную групу і дзейнічаў на акупіраванй тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года атрад (554 партызаны) злучыўся з Чырвонай Арміяй. Пасля злучэння Беларускі штаб партызанскага руху вызначыў атрад са студзеня 1944 года як брыгаду.
35-я партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Бялыніцкі і Шклоўскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- П. І. Саўчук (загінуў);
- І. Р. Прахарэнка.
Камісары
правіць- С. А. Шонін;
- Р. І. Думчаў.
Начальнік штаба
правіць- І. М. Мамонаў.
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі баявыя дзеянні пераважна на чыгуначных камунікацыях. У верасні 1943 года ўдзельнічалі ў нападзе на нямецкі гарнізон у Бялынічах, у канцы студзеня 1944 года вялі баі з карнікамі, у чэрвені на чыгуначным участку Шклоў — Лотва падарвалі больш за 840 рэек.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.