Бялыніцкая ваенна-аператыўная група

Партызанскае злучэнне на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Бялыніцкая ваенна-аператыўная група; Бялыніцкая ВАГ; Ваенна-аператыўная група пры Бялыніцкім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне на акупаванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Бялыніцкая ваенна-аператыўная група
Гады існавання 19431944
Краіна
Падпарадкаванне БШПР
Уваходзіць у Магілёўскае партызанскае злучэнне
Тып воінскае фарміраванне
Дыслакацыя
Удзел у

Злучэнне было створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б у складзе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму», 600-га партызанскага атрада, 760-га партызанскага атрада імя М. Беразоўскага, перададзеных з расфарміраванай 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады. У верасні ў склад злучэння ўвайшоў 35-ы партызанскі атрад. У кастрычніку 1943 года 122-і партызанскі атрад «За Радзіму» быў разгорнуты ў 122-і партызанскі полк «За Радзіму», у студзені 1944 года 600-ы партызанскі атрад — у 600-ы партызанскі полк.

30 чэрвеня 1944 года Бялыніцкая ваенна-аператыўная група (2895 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне правіць

Кіраўніцтва правіць

  • В. І. Падаляка (сакратар падпольнага РК КП(б)Б, ліпень 1943 — чэрвень 1944).

Камандзіры правіць

  • З. П. Гапонаў (ліпень 1943 — красавік 1944);
  • Д. І. Фядотаў (май — чэрвень 1944).

Начальнікі штаба правіць

  • Д. І. Фядотаў (ліпень 1943 — красавік 1944);
  • В. Дз. Швагрынаў (май 1944);
  • Г. І. Георгіеўскі (чэрвень 1944).

Літаратура правіць

  • П. С. Паўлавец. Бялыніцкая ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.