122-і партызанскі полк «За Радзіму»
122-і партызанскі полк «За Радзіму» — савецкае партызанскае падраздзяленне, створанае ў кастрычніку 1943 года на базе 122-га партызанскага атрада «За Радзіму» (арганізаванага ў савецкім тыле ў чэрвені 1942 года з выпускнікоў Асобага беларускага збора, у верасні прыбыўшага ў Бялыніцкі раён). Дзейнічаў на акупіраванай тэрыторыі Бялыніцкага і Шклоўскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года полк (1133 партызаны, 3 батальёны) злучыўся з Чырвонай Арміяй.
122-ы партызанскі полк «За Радзіму» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Бялыніцкая ваенна-аператыўная група |
Тып | савецкія партызаны |
Функцыя | змаганне з Нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй |
Колькасць | 1133 партызаны (30.6.1944) |
Дыслакацыя | Бялыніцкі і Шклоўскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | А. І. Ліпскі |
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- А. І. Ліпскі
Камісар
правіць- М. Ф. Кручынін
Начальнікі штаба
правіць- П. А. Сікорскі;
- М. А. Салтаказін
Гісторыя
правіцьПартызаны праводзілі аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах, наносілі ўдары па нямецкіх гарнізонах, у тым ліку ў вёсцы Пашкава Магілёўскага раёна, гарадскім пасёлку Бялынічы, вёсцы Малы Кудзін Бялыніцкага раёна. 10 верасня 1943 года знішчылі шашэйны мост цераз раку Друць. У маі 1943 і студзені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі, 20 чэрвеня 1944 года — за авалоданне чыгуначным участкам Шклоў — Латва, дзе знішчылі больш за 840 рэек.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Партызанскі полк 122-і // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 477. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.