41-ы батальён дапаможнай паліцыі
41-ы батальён дапаможнай паліцыі, раней 1-ы батальён дапаможнай паліцыі — украінскае падраздзяленне дапаможнай паліцыі, якое дзейнічала на Беларусі. Складалася таксама і з расейцаў.
41-ы батальён дапаможнай паліцыі | |
---|---|
Гады існавання | 10 ліпеня 1941—? |
Краіна | Трэці рэйх |
Уваходзіць у | Шуцманшафт (украінская дапаможная паліцыя) |
Тып | пяхота |
Колькасць | 1086 чалавек |
Дыслакацыя | Мінск |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | лейтэнант Аляксандар Ялавы |
Шлях батальёна
правіць1-ы батальён
правіцьПаводле Клепша, улетку 1941 года ў Мінску з ліку вызваленых з палону ваеннапалонных ўкраінскай нацыянальнасці быў сфарміраваны асобны паліцыйны батальён у колькасці 910 чалавек, узятых з лагераў Мінска і ваколіцаў. Батальён характаразаваўся поўнай адсутнасцю надзейных ўкраінскіх камандоўцаў, недастатковай колькасцю камандоўцаў узводаў і аддзяленняў, адсутнасцю аснады, недастатковасцю памяшканняў для размяшчэння. Узімку 1941–1942 гадоў гэты батальён быў падзелены на два ўкраінскія ахоўныя паліцыйныя батальёны (41-ы і 42-і).
Аднак паведамленні Клепша, падвяргаюцца сумненням. Паводле наяўных у НАРБ дакументаў і матэрыялаў, першы дапаможны паліцыйны батальён быў сфармаваны 10 ліпеня 1941 года ў мястэчку Беластоку з вайскоўцаў-украінцаў і тых, хто «жадаючы палегчыць сваё становішча выдаваў сябе за ўкраінцаў».
У жніўні 1941 года батальён у колькасці 481 чалавека прыбыў у Мінск. Ён размяшчаўся ў былой артылерыйскай школе на Камароўцы. Першапачаткова называўся 1-м батальёнам, а некалькі пазней у Мінску быў арганізаваны 2-і батальён, які атрымаў назву «рабочы батальён». Пазней 1-ы быў перайменаваны ў 41-ы, а наваствораны — у 42-і. У абодвух батальёнах было 1086 чалавек. 41-ым батальёнам камандаваў лейтэнант Аляксандр Ялавы, а 42-м — лётнік, лейтэнант Кручкоў.
41-ы батальён
правіцьУ кастрычніку 1941 года 1-я рота 41-га батальёна прымала ўдзел у расстрэле габрэяў. Гэта адбылося ў памяшканні былой шостай калоніі НКУС па Танкавай вуліцы, за чыгуначным пераездам. Мінскі падпольнік Рафаэль Бромберг, які у кастрычніку 1942 года прыбыў за лінію фронту, распавёў пра гэта пры апытанні работніку Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР):
Мне вядома са слоў салдата ўкраінскага батальёна. Гэта быў першы масавы разгром. У калонію прывезлі габрэяў з гета на машынах, трымалі суткі ў двары пад падстрэшкам. Затым загадалі зняць з сябе ўсю вопратку і прывялі да краю выкапаных ямаў. Выстраілі ў чаргу 1-ю роту ўкраінскага батальёна паліцыі, якая стаіць у Мінску па Шырокай вуліцы, у будынку казармы 38-га кавпалку, і загадалі салдатам адкрыць агонь. Пасля першай каманды не было ніводнага стрэлу. Падалі другую каманду «Агонь»! - пачуліся 2-3 стрэлы ў паветра. Пасля гэтага немцы адвялі ўкраінцаў, прывезлі дзве бочкі спірту, напаілі іх. Потым другі раз пашыхтавалі ўкраінцаў, за іх спінамі ўсталі нямецкія аўтаматчыкі. Тады ўкраінцы адкрылі агонь... Не ўсе кінутыя ў ямы былі дабітыя. У горад пачалі сцякацца цяжкапараненыя, жанчыны з дзецьмі, звар’яцелыя маці неслі на руках мёртвых дзяцейАрыгінальны тэкст (руск.)Мне известно со слов солдата украинского батальона. Это был первый массовый разгром. В колонию привезли евреев из гетто на машинах, держали сутки во дворе под навесом. Затем приказали снять с себя всю одежду и привели к краю вырытых ям. Выстроили в шеренгу 1 роту украинского батальона полиции, которая стоит в Минске по Широкой улице, в здании казармы 38-го кавполка, и приказали солдатам открыть огонь. После первой команды не было ни одного выстрела. Подали вторую команду «Огонь»! — раздались 2-3 выстрела в воздух. После этого немцы отвели украинцев, привезли две бочки спирта, напоили их. Затем вторично построили украинцев, за их спинами встали немецкие автоматчики. Тогда украинцы открыли огонь... Не все брошенные в ямы были добиты. В город начали стекаться тяжелораненные, женщины с детьми, обезумевшие матери несли на руках мертвых детей
За зімні перыяд батальён некалькі разоў ўзбройваўся, а затым раззбройваўся, што тлумачылася няўстойлівым маральна-псіхалагічным станам асабовага складу. Да траўня 1942 года масавых пераходаў да партызанаў не было. Масавы пераход пачаўся з траўня 1942 году. 41-м і 42-м батальёнамі камандаваў Залеўскі — арганізатар ўкраінскіх батальёнаў. Залеўскі — мл. лейтэнант РСЧА, з ім разам дзейнічаў Яшчанка. Узначальваў увесь гарнізон украінец-немец Гумер, які добра размаўляў па-руску.
Да асабістага складу ўжывалі наступныя рэпрэсіі: ў кастрычніку 1941 года 12 чалавек выпілі і пачалі спяваць савецкія песні. Немцы пасадзілі іх на гаўптвахту, а пасля лупцавалі розгамі. Калі нехта своечасова не з’явіцца ў батальён ці не адсалютуе — білі палкамі. Форма ўкраінскіх батальёнаў у асноўным чырвонаармейская, за выключэннем кукарды з жоўтага матэрыялу на пілотках, а пасля асабісты склад 41-га батальёна быў аснаджаны і летувіскімі мундзірамі.
41-ы і 42-і батальёны складаліся з былых ваеннапалонных, а часткова з добраахвотнікаў. Мабілізацыя папаўнення была немагчымая як з-за ненадзейнасьці ўкраінскіх ваеннапалонных, так з-за адсутнасці ўкраінскіх добраахвотнікаў. З гэтае прычыны, Клепш у сваім выступе прамаўляў, што праз некаторы час нямецкія ўлады будуць вымушаныя зліць гэтыя батальёны.
Літаратура
правіць- Dmitrij A. Żukow, Iwan I. Kowtun, Русские эсэсовцы, 2010
Спасылкі
правіць- Аляксей Літвін. Местная вспомогательная полиция на территории Беларуси (июль 1941 – июль 1944 гг.)(руск.). — 2011-12-13.