7-я армія (Аўстра-Венгрыя)

7-я а́рмія (ням.: k.u.k. 7. Armee) — воінскае аб’яднанне армейскага ўзроўню сухапутных сілаў Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.

kaiserlich und königliche 7. Armee
7 Армія
Горная артылерыя (гармата М.75) 2-й брыгады польскіх легіёнаў. Горганы. Усходні фронт. 1915 год.
Гады існавання май 1915 — красавік 1918
Краіна  Аўстра-Венгрыя
Тып Пяхота
Удзел у
Першая сусветная вайна

Гісторыя правіць

Была сфармавана ў маі 1915 года на базе армейскай групы Пфлянцар-Балціна (ням.: Armeegruppe Pflanzer-Baltin) для вядзення вайны на Усходнім фронце супраць імператарскай арміі Расіі. Па стане на кастрычнік 1915 года армія складалася з наступных часцей[1]:

Армія Корпус Дывізія
7-я Армія VI Корпус 12-я пяхотная дывізія
39-я пяхотная дывізія
5-я кавалерыйская дывізія
XIII Корпус 36-я пяхотная дывізія
15-я пяхотная дывізія
Корпус Ёгана фон Генрыкеза 30-я пяхотная дывізія
8-я кавалерыйская дывізія
Корпус Зігмунда фон Беніні 5-я пяхотная дывізія
6-я пяхотная дывізія
3-я кавалерыйская дывізія
XI Корпус 42-я пяхотная дывізія
2-я брыгада польскіх легіёнаў

Камандуючыя правіць

Зноскі

  1. Österreich-Ungarns Krieg, Band III, Wien 1932, S. 23.

Літаратура правіць

  • Österreichisches Bundesministerium für Heereswesen vom Kriegsarchiv. "Österreich-Ungarns letzter Krieg 1914-1918", Sieben Text- und Beilagenbände, Verlag der Militärwissenschaftlichen Mitteilungen, Wien 1930
  • Anton Wagner: Der Erste Weltkrieg. Truppendienst-Reihe, Carl Ueberreuter Verlag, 1981

Спасылкі правіць