Аперацыя «Фаўстшлаг»

Апера́цыя «Фа́ўстшлаг» (ням.: Unternehmen Faustschlag) (18 лютага3 сакавіка 1918) — наступальная аперацыя войскаў нямецкай і аўстра-венгерскай армій з акупацыяй заходняй часткі былой Расійскай імперыі пасля яе распаду.

Аперацыя «Фаўстшлаг»
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны
Карта нямецкай акупацыі тэрыторыі былой Расійскай імперыі ў ходзе правядзення аперацыі «Фаўстшлаг».
Карта нямецкай акупацыі тэрыторыі былой Расійскай імперыі ў ходзе правядзення аперацыі «Фаўстшлаг».
Дата 18 лютага3 сакавіка 1918
Месца Заходняя частка былой Расійскай імперыі (Украіна, Беларусь, Балтыйскія краіны, заходнія рэгіёны Расіі)
Вынік Перамога нямецка-аўстрыйскіх войскаў
Праціўнікі
Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя
Flag of Austria-Hungary (1867-1918).svg Аўстра-Венгрыя
Сцяг РСФСР
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Леапольд Баварскі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Макс Гофман
Сцяг РСФСР Мікалай Васільевіч Крыленка
Сілы бакоў
53 дывізіі

ГісторыяПравіць

З развалам Рускай арміі ў кантэксце падзей 1917 года, Кастрычніцкага перавароту і Грамадзянскай вайны, што разгаралася, расійскія войскі былі не здольныя аказаць сур’ёзнага супраціву акупацыйным сілам Германіі і Аўстра-Венгрыі. Таму арміі Цэнтральных Дзяржаў амаль бесперашкодна прасоўваліся па тэрыторыі былога магутнага саперніка і авалодалі каласальныя зямлі Балтыі, Украіны, Беларусі, тым самым прымушаючы бальшавіцкі ўрад Расіі да хутчэйшага падпісання Брэсцкага дагавора.

Наступленне ажыццяўлялася на трох асноўных стратэгічных напрамках 53 дывізіямі Цэнтральных Дзяржаў і хутчэй нагадвала марш, чым наступальную аперацыю. Першая групіроўка прасоўвалася на поўначы з Пскова ў Нарву, цэнтральная групіроўка — на Смаленск і найбольш магутная групіроўка войскаў ішла на Кіеў[1].

Паўночная групіроўка, у складзе 16 дывізій, у першы ж дзень наступу з ходу захапіла Даўгаўпілс[2]. Наступным быў узят Пскоў і 28 лютага немцы падышлі да Нарвы[3].

Цэнтральная групіроўка, касцяком якой была 10-я армія і XLI корпус немцаў, хутка прасоўвалася па тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўжо 21 лютага авалодалі Мінскам, у якім была захоплена штаб-кватэра Заходняй армейскай групы расійскіх войскаў[2].

Паўднёвая групіроўка прарвала няшчыльную абарону Паўднёва-Заходняга фронту, і 24 лютага захапіла Жытомір, у Кіеў нямецкія войскі ўвайшлі 2 сакавіка 1918 года[2].

Акупацыйныя войскі прасоўваліся па тэрыторыі былога ворага з сярэдняй хуткасцю 250 км у тыдзень, практычна не сустракаючы супраціву. Немцы падышлі на адлегласць 180 км да Петраграду, прымусіўшы бальшавіцкі ўрад бегчы ў Маскву[3][4]. Такія тэмпы наступлення атрымалі ў немцаў назву «рэйкавая вайна» (ням.: der Eisenbahnfeldzug) за тое, што яны карысталіся для прасоўвання на ўсход пераважна чыгункай[5].

Нямецкі генерал Гофман у сваім дзённіку ад 22 лютага пісаў:

Гэта найкамічная з войнаў, якія я бачыў. Мы загружаем у цягнік жменьку пяхоты з кулямётамі і гонім іх да наступнай чыгуначнай станцыі; яны хутка захопліваюць яе, бяруць у палон бальшавікоў, некалькі салдат і працягваюць свой рух далей. Прынамсі, такая працэдура дадае пэўны шарм новаму спосабу вядзення вайны[2][6].

ЗаўвагіПравіць

  1. Woodward (2009), p. 295
  2. а б в г Mawdsley
  3. а б Tucker
  4. Salisbury (2003), p. 126
  5. Mawdsley (2007), p. 33
  6. Gilbert (2008), p. 399

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць