Макс Го́фман, поўнае імя Карл Адольф Максіміліян Гофман (ням.: Carl Adolf Maximilian Hoffmann; 25 студзеня 1869, Хомберг — 8 ліпеня 1927, Бад-Райхенхаль) — ваенны дзеяч Германскай імперыі.

Макс Гофман
ням.: Carl Adolf Maximilian Hoffmann
Дата нараджэння 25 студзеня 1869(1869-01-25)[1] ці 1869[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1927(1927-07-08)[4][1] ці 1927[2]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  Германская імперыя
 Веймарская рэспубліка
Род войскаў Германская імперская армія
Гады службы 1888—1920
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын акруговага суддзі Юліуса Гофмана і Шарлоты Фрэдэрыкі Элвін Гофман. З 1879 па 1887 гады вучыўся ў гімназіі ў Нордгаўзене.

Ваенная кар’ера

правіць

Пасля заканчэння сярэдняй школы з 1887 па 1888 год вучыўся ў ваенным вучылішчы. З 1898 па 1899 вучыўся ў Прускай ваеннай акадэміі. Атрымаў званне лейтэнанта і прызначэнне ваеннага аташэ пры двары імператара Расійскай імперыі. Ён прабыў на гэтай пасадзе паўгода. З 1899 па 1901 працаваў пад кіраўніцтвам генерала Шліфена ў расійскай секцыі нямецкага генеральнага штаба. У 1901 годзе ён атрымаў званне капітана. Падчас руска-японскай вайны ён быў нямецкім ваенным аташэ і назіральнікам у першай японскай імператарскай арміі ў Маньчжурыі. У верасні 1907 быў прызначаны выкладчыкам Ваенна-марской акадэміі. У сакавіку 1913 быў узведзены ў званне падпалкоўніка і прызначаны начальнікам аддзела ў прускім міністэрстве вайны.

Першая сусветная вайна

правіць

Улетку 1914 ён быў ненадоўга прызначаны намеснікам камандуючага 4-га Бадэнскага пяхотнага палка «Прынц Уільям» № 112. Ён займаў пасаду начальніка аперацыі ў штабе новастворанай Восьмай нямецкай арміі ва Усходняй Прусіі . Адзінай задачай на ўсходнім фронце таго часу нямецкай арміі пад камандаваннем Максіміліяна фон Прытвіца і начальніка штаба Георга фон Вальдэрзэе было не дапусціць пранікнення расійскай арміі ў Прусію. Гофман быў адным з тых, хто распрацаваў план бітвы пры Гумбінене (20 жніўня 1914 года). Пасля разгрому нямецкіх войскаў генерал Гіндэнбург быў прызначаны камандзірам 8-й арміі і начальнікам штаба арміі — генерал Людэндорф.

 
Гофман з Людэндорфам на Усходнім фронце.

Гофман добра разбіраўся ў рэгіёне і сітуацыі на фронце, таму да яго парадаў прыслуховаўся Эрых Людэндорф. Яго план контратакі быў прыняты і прывёў да перамогі пад Таненбергам.

Бітва пад Таненбергам

правіць

Бітва паміж рускімі і нямецкімі войскамі пад Таненбергам (23 — 30 жніўня 1914) лічыцца адной з самых паспяховых ваенных аперацый Германіі на Усходнім фронце. Дзве расійскія арміі былі цалкам акружаны і знішчаны. Нямецкія кансерватары ўспрынялі бітву, як сімвалічную расплату за Грунвальдскую бітву. На яе месцы быў пабудаваны Таненберскі мемарыял, у якім пасля пахавалі прэзідэнта Гіндэнбург.У пасляваенных мемуарах, апублікаваных пад назвай Вайна страчаных магчымасцяў, Макс Гофман крытыкаваў Гіндэнбурга і Людэндорфа за тое, што яны прыпісалі сабе ўсе заслугі ў перамозе пад Таненбергам. Пазней разам з Людэндорфам ён распрацаваў план бітвы на Мазурскіх азёрах (9 — 14 верасня 1914), якая нанесла вялікія страты расійскім войскам і дазволіла ім канчаткова выцесніць расійскія войскі з Усходняй Прусіі.

У штабе Усходняга фронту

правіць
 
Партрэт Гофмана, Оскар Бруг, 1915 год.

Генерал-кватэрмайстар штаба 9-й нямецкай арміі. Генерал-кватэрмайстар начальніка штаба Усходняга фронту (ням.: Oberbefehlshaber Ost (Обер-Ост)). 30 жніўня 1916 года атрымаў званне палкоўніка і быў прызначаны начальнікам штаба галоўнакамандуючага Усходнім фронтам Леапольда Баварскага. У кастрычніку 1917 узведзены ў званне генерал-маёра.

Брэсцкі мір

правіць
 
Гофман (першы справа) сярод прадстаўнікоў Чацвяртнога саюза

Ініцыятар і арганізатар мірнай канферэнцыі. Галоўны прадстаўнік камандавання Усходняга фронту на перамовах у Брэсце. Добра валодаў рускай мовай. Яшчэ да вайны ён лічыўся галоўным спецыялістам Генеральнага штаба Германскай імперыі па расійскіх справах. У адрозненне ад іншых членаў Генеральнага штаба, ён сцвярджаў, што Германія не будзе рабіць вялікіх тэрытарыяльных анексій на захадзе і ўсходзе. «Гофман звычайна ускакваў са свайго месца, і са злосным позіркам, пярэчыўшы, пачынаў усклікаць: „Ich protestiere!..“ [Я пратэстую!], часта нават стукаючы па сталу» — з успамінаў А. Самоілы. Калі Леў Троцкі зацягваў перамовы, генерал Людэндорф запатрабаваў ад Гофмана паскорыць іх.

Беларускае пытанне

правіць

Пазіцыя Гофмана на перамовах была цвёрдай — новаўтвораныя дзяржавы на прасторах былой Расійская імперыі, якія заявілі аб сваёй самастойнасці павінны стаць цалкам незалежныя. З успамінаў Макса Гофмана[6]:

"…і я пачаў тлумачыць рускім, якое праўдзівае становішча спраў і якая розніца існуе паміж іх прамовамі і іх учынкамі; яны кажуць гучныя словы аб свабодзе сумлення, свабодзе слова, самавызначэнні народаў і пра іншыя выдатныя рэчы, а ў рэчаіснасці ў сябе на радзіме не церпяць вольнага грамадскага руху; яны штыкамі разагналі Устаноўчы сход, выбары ў які скончыліся не на іх карысць, разагналі ўзброенай сілай беларускае народнае прадстаўніцтва ў Мінску і цяпер разганяюць свабодна абраную ўкраінскую Раду. Для нямецкага Вярхоўнага камандавання пытанне аб пагранічных дзяржавах вырашана: яно стаіць на той кропке гледжання, што законныя прадстаўнікі гэтых дзяржаў выказаліся за іх аддзяленне ад Савецкай Расіі, — таму другаснае галасаванне бессэнсоўна.

Украінскае пытанне

правіць

Як успамінаў Макс Гофман[7]

Яшчэ да таго, як пачаліся перамовы, у Брэсце была абвешчана новая група ўдзельнікаў, а менавіта прадстаўнікі украінскай народнай дзяржавы. Яны былі накіраваны Цэнтральнай Радай для заключэння асобнага міру ад імя Украіны, заснаванага на заяве пецярбургскага Савецкага ўрада аб праве народаў на самавызначэнне сваіх лёсаў. Дзяржсакратар фон Кюльман і я рады вітаць украінцаў, таму што іх выступленне дазволіла нам выйграць гэтую новую дэлегацыю супраць пецярбургскай дэлегацыі. Яны выклікалі новае гора для графа Чэрніна, бо спадзяваліся, што яны прад’явяць пэўныя патрабаванні да палітычных правоў землякоў, якія жывуць на Букавіне і ва Усходняй Галіцыі.

Разам з Леапольдам Баварскім прыняў нефармальную дэлегацыю Цэнтральнай Рады ў складзе Мікалая Лявіцкага, Аляксандра Сеўрука, капітана штаба Юрыя Гасенкі. У размовах з украінцамі Гофман таксама дыктаваў свае ўмовы. У размове з Галубовічам і Сеўруком ён паведаміў, што нямецкі бок выключае магчымасць далучэння да УНР большай (паўночнай) часткі Падляшша. Ён таксама катэгарычна заявіў аўстрыйцам аб неабходнасці прызнання справядлівых правоў УНР на ўкраінскую частку Холмскай вобласці. Ён адхіліў магчымасць далучэння да УНР Галіцыі і Букавіны. Украінскі бок прасіў ваеннай дапамогі і выгнання з Германіі часцей, утвораных захопленымі ўкраінцамі, на што Макс Гофман адказаў, што гэтае пытанне будзе цяжка вырашыць. Ужо пасля ад’езду дэлегацыі з Брэста ён выклікаў Любінскага і даў яму на подпіс «Зварот да ўрада Германіі», у якім УНР прасіла ваеннай падтрымкі. Паколькі пасля падпісання Брэсцкага міру нямецкае камандаванне не дазволіла размясціць украінскія войскі на заходніх межах краіны, Макс Гофман выступіў галоўным гарантам стабільнасці на польска-украінскай мяжы. Нямецкая пазіцыя значна палегчыла акупацыю польскімі войскамі ў 1919 годзе паўночна-заходніх правінцый УНР.

Польскае пытанне

правіць

Насуперак пазіцыі германскага генштаба, ён угаварыў імператара Вільгельма II не павялічваць тэрыторыю Германіі за кошт Польшчы. Гэта прывяло да канфлікту з Людэндорфам і Гіндэнбургам. Людэндорф распачаў інфармацыйную вайну супраць Гофмана, абвінаваціўшы яго ў лішнім лібералізме і сувязі з «яўрэйскімі коламі». Адносіны паміж імі заставаліся напружанымі нават пасля вайны.

Крымскае пытанне

правіць

Адной з мэтаў Першай сусветнай вайны быў кантроль над Чорным морам. Гофман сказаў: «Крым павінен быць пастаяннай каланіяльнай дзяржавай Германіі, як важная ваенна-марская база для ўплыву Германіі на Каўказе і на Блізкім Усходзе».

Расійскае пытанне

правіць

24 снежня прадстаўнікі Чацвяртнога саюза пагадзіліся з савецкай формулай міру без анексіі і кампенсацыі. Генерал Гофман заявіў кіраўніку савецкай дэлегацыі Адольфу Ёфэ, што Польшча, Літва і Латвія ўжо заявілі аб выхадзе з Расіі і іх тэрыторыі нельга лічыць далучанымі. Займаў вельмі агрэсіўную і непахісную пазіцыю да Саўнаркама. Генерал Гофман у вострай форме выкрыў бальшавіцкую дэмагогію (разгон Устаноўчага сходу, агрэсію супраць Беларусі і Украіны, чырвоны тэрор, замаскіраваны дзівоснымі лозунгамі пра мір і дэмакратыю). Паколькі Троцкі адмовіўся працягваць перамовы на нямецкіх умовах, нямецкія войскі пачалі наступленне на Усходнім фронце. З успамінаў Макса Гофмана:

«Мы ездзілі па вайне практычна ў цягніках і вагонах. Вы высаджваеце ў цягнік кучу пяхоты з кулямётамі і адной гарматай, і едзеце на наступную станцыю. Вы ідзяце на чыгуначны вакзал, арыштоўваеце бальшавікоў, высаджваеце ў цягнік яшчэ салдат і едзеце далей».

Пазіцыя Гофмана прывяла да распаду саюза бальшавікоў і левых эсэраў, пераносу расійскай сталіцы з Петраграда ў Маскву. Пасля таго, як Гофман атрымаў тэлеграму ад Леніна пра згоду на падпісанне мірнай дамовы, ён запатрабаваў ад Саўнаркама афіцыйны ліст да ўрада Германіі.

Пасля падпісання міру ён заставаўся фактычным камандуючым войскамі Усходняга фронту. Кіраваў выкананнем падпісаных пагадненняў і вывазам рэсурсаў з акупаваных тэрыторый.

Грамадзянскае жыццё

правіць
 
Помнік на магіле Макса Гофмана, могілкі ветэранаў у Берліне.

З 1919 года жыве ў Берліне. Пасля заканчэння вайны Гофман у сакавіку 1920 года выходзіць у адстаўку. Ён ажаніўся з мастачкай Ірынай Карынай Гофман. Партрэт Макса Гофмана, напісаны Карынай Ірынай Гофман, захаваўся ў мэрыі Хомберга, дзе яго назвалі ганаровым грамадзянінам Хомберга на Эфцэ.

Ён працягваў цікавіцца справамі былой Расійскай імперыі. У 1922 годзе разам з нямецкім прамыслоўцам Арнольдам Рэхбергам ён распрацаваў план уварвання аб’яднаных войскаў Германіі, Францыі і Брытаніі ў СССР, так званы «план Гофмана»: «сумеснае ваеннае ўмяшанне для звяржэння савецкага ўрада, устанаўлення канстытуцыйнага ладу і аднаўлення эканомікі». Кіраўніцтва Рэйхсвера не падтрымала Гофмана, тым больш, што ў гэты час пачалося ваеннае супрацоўніцтва з Савецкім Саюзам. Галандскі бізнесмен Генры Дэтэрдынг арганізаваў сустрэчу ў Лондане, каб абмеркаваць фінансавую падтрымку плана Гофмана. У 1920-я гады Гофман і Рэхберг апынуліся ў цэнтры скандалу, звязанага з фальсіфікацыяй расійскага чырвонца.

Зноскі

  1. а б Max Hoffmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 21 лютага 2024.
  3. Гофман Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Гофман Макс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #124376355 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Макс Гофман. Вайна страчаных магчымасцяў (руск.)
  7. Макс Гофман. Вайна страчаных магчымасцяў (руск.)

Літаратура

правіць
  • Дорошенко Д. Історія України 1917—1923 рр, т.1 — Ужгород, 1932. (укр.)
  • Vejas Gabriel Liulevicius, Kriegsland im Osten. Eroberung, Kolonisierung und Militärherrschaft im Ersten Weltkrieg 1914—1918., — Hamburg, Hamburger Ed., 2002, ISBN 3-930908-81-6.

Спасылкі

правіць