Мазурская бітва (1914)
Мазу́рская бі́тва — бітва паміж рускімі і германскімі войскамі ў час Першай сусветнай вайны 9 — 14 верасня 1914 года, што завяршылася поспехам германскай арміі і адыходам рускіх войскаў з Усходняй Прусіі.
Першая Мазурская бітва | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходні фронт Першай сусветнай вайны Усходне-Пруская аперацыя | |||
Дата | 7 — 14 верасня 1914 года | ||
Месца | Усходняя Прусія (цяпер Польшча) | ||
Вынік | Перамога Германскай імперыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ход бітвы
правіцьПасля разгрому 2-й арміі генерала А. В. Самсонава ўсе сілы 8-й германскай арміі былі сканцэнтраваны супраць 1-й арміі генерала П. К. Рэненкампфа, якая займала раён на поўнач ад Мазурскіх азёр.
Германскае Вярхоўнае камандаванне загадала кінуць усе сілы, засяроджаныя ва Усходняй Прусіі, супраць 1-й рускай арміі. Армія Рэненкампфа замацавалася на дасягнутых у ходзе наступлення рубяжах, але ў яе быў расцягнуты левы фланг, які рашэннямі штаба Паўночна-Заходняга фронту павінен быў быць прыкрыты зноў створанай 10-й арміяй. Тры карпусы, якія былі прызначаныя ў склад 10-й арміі, пачалі засяроджвацца за левым флангам арміі Рэненкампфа, але германскія войскі апярэдзілі 10-ю армію ў засяроджванні і нанеслі ўдар у стык паміж 1-й і 10-й арміямі. Наступленне пачалося 25 жніўня (7 верасня), а 9 верасня 1914 года германскія войскі здолелі прарваць абарону рускіх часцей на левым флангу. Гэтым яны паставілі пад удар увесь левы фланг арміі П. К. Рэненкампфа і абыходным рухам сталі заходзіць ёй у тыл. Супраць 16 разліковых дывізій немцаў, сабраных для наступу супраць 1-й арміі, у Рэненкампфа было 10,5 дывізій у першай лініі і 3 другачарговыя дывізіі падводзіліся з тылу. Асабліва адчувальнай была перавага праціўніка ў артылерыі. Зразумеўшы, што галоўны ўдар немцаў будзе наносіцца на левым флангу, Рэненкампф прадбачліва ракіраваў на пагражальны ўчастак 20-ы армейскі корпус і ўсе свае рэзервы. Гэта дазволіла парыраваць ахопліваючы манеўр немцаў, якія кінулі ў абыход 5 пяхотных і 2 кавалерыйскіх дывізіі.
10 верасня 1914 года рускім войскам быў дадзены загад да адступлення з Усходняй Прусіі. Аднак германскія войскі таксама дзейнічалі нерашуча, адбіваючы шматлікія контратакі і баючыся контрудару рускіх. Германскія часці з вялікай цяжкасцю пераадольвалі супраціў ар’ергардаў рускіх войскаў. 13 верасня 1-й арміі быў дадзены загад адысці за Сярэдні Нёман.
Вынікі бітвы
правіць14 верасня 1914 Мазурская бітва скончылася, а разам з ёй і ўся Усходне-Пруская аперацыя 1914 года. Германцы (па іх дадзеных) страцілі ў Мазурскай бітве 14 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі, дакладныя страты 1-й рускай арміі ў гэтай бітве не ўстаноўлены, але яны былі вышэй германскіх і знаходзіліся на ўзроўні 40-45 тысяч чалавек забітымі, параненымі і палоннымі. У ходзе адступлення армія страціла звыш 80 гармат.
Гэтая бітва з’яўляецца важнай часткай Усходне-Прускай аперацыі 1914 года.
У выніку Мазурскай бітвы рускія войскі былі выцесненыя з тэрыторыі Германскай імперыі, але ім удалося пазбегнуць магчымага акружэння і разгрому па прыкладзе 2-й арміі.
Зноскі
- ↑ Адна дывізія налічвала ўсяго 16 000 чалавек, да 1 верасня 1914 страты склалі 30 000 чалавек плюс 20 000 хворых; такім чынам у дывізіях заставаліся менш за 14 000 чалавек
- ↑ Hans Niemann, Hindenburgs Siegeszug gegen Rußland, Berlin: Mittler & Sohn, 1917, p. 44.
- ↑ «Das Testament des grafen Schlieffen: operative studien über den Weltkrieg» by Wilhelm Groener. Mittler, 1929: 1-я армія мела 14 пяхотных дывізій у першай лініі і 2,5 рэзервовых
- ↑ Адна дывізія налічвала больш за 21 000 чалавек; усе дывізіі былі поўнасцю ўкамплектаваны, паколькі рускія пастаянна атрымлівалі падмацаванні
- ↑ David Eggenberger, An Encyclopedia of Battles: Accounts of Over 1,560 Battles, 2012, p. 270
- ↑ Dennis Cove, Ian Westwell, History of World War I, 2002, p. 157
- ↑ David Eggenberger, (2012), p. 270
- ↑ Christine Hatt, The First World War, 1914-18, 2007, p. 15
- ↑ Roger Chickering, Imperial Germany and the Great War, 1914—1918, 2004, p. 26
Літаратура
правіць- Заянчкоўскі А. М. Першая сусветная вайна = Первая мировая война. — СПб.: Палігон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- Пахалюк К. Восточная Пруссия, 1914—1915. Неизвестное об известном. Калининград, 2008
- Пахалюк К. Боевые действия в Восточной Пруссии в Первую мировую войну. Указатель литературы. 2-е изд. Калининград, 2008