10-я армія (Францыя)

10-я а́рмія Фра́нцыі (фр.: 10e armée) — вайсковае аб’яднанне арміі Францыі. Прымала актыўны ўдзел у Першай і Другой сусветных войнах.

10-я армія
10e Armée
Лёгкія танкі AMR 35, узброеныя 13,2-мм кулямётамі Hotchkiss M1929 1-й лёгкай матарызаванай дывізіі дзесятай французскай арміі. 1940
Гады існавання 1 кастрычніка 191412 кастрычніка 1919
24 мая19 чэрвеня 1940
Краіна Сцяг Францыі Францыя
Тып армія
Удзел у

Гісторыя правіць

Першая сусветная вайна правіць

10-я французская армія была сфарміравана 1 кастрычніка 1914 года ў разгар бега да мора. У першыя дні свайго існавання змагалася супраць нямецкіх карпусоў 1-й, 2-й і 7-й нямецкіх армій у першай бітве пры Арасе. Пасля прыняла найактыўны ўдзел у першай, другой і трэцяй бітвах пры Артуа. У ліпені 1916 года спаборнічала з кайзераўскай арміяй на рацэ Сома, а ў красавіку 1917 — у другой бітве на Эні.

У кастрычніку 1917 года па просьбе галоўнакамандуючага узброеных сіл Італіі генерала Л. Кадорна, 10-я армія разам з часткамі Брытанскага экспедыцыйнага корпуса была перакінутая на Італьянскі тэатр вайны на ўзмацненне італьянскіх войскаў, сфармаваўшы разам Італьянскія экспедыцыйныя сілы. У бітве пры Капарэце італьянцы былі разгромленыя аўстра-нямецкімі войскамі і фактычна пакінулі значную частку Паўночнай Італіі. Французскія войскі стрымлівалі прасоўванне надыходзячых войскаў праціўніка па рубяжах ракі Адыджэ пераважна каля горада Брэшыа.

26 сакавіка 1918 года 10-я армія вярнулася ў Францыю, і разам з іншымі войскамі Францыі і Вялікабрытаніі супрацьстаяла нямецкаму Вясноваму наступленню, білася ў трэцяй бітве на Эні, у другой бітве на Марне, а з пачаткам маштабнага контрнаступлення саюзнікаў змагалася да пераможнага завяршэння вайны на Заходнім фронце.

Пасля падпісання перамір’я армія прыняла ўдзел у акупацыі Рэйнскай вобласці. 21 кастрычніка 1919 года яе аб’ядналі з 8-й арміяй у Французскую Рэйнскую армію.

Другая сусветная вайна правіць

24 мая 1940 года армія была адноўлена і прыняла ўдзел у бітве ў Францыі на другім этапе вайны на Заходнім фронце. Але актыўнага ўдзелу ў баявых дзеяннях армія прыняць практычна не змагла з-за хуткаплыннасці падзей таго часу. Армія змагалася на Сене пад камандаваннем генерала Р. Альма супраць ударных груповак групы армій «B» у раёне Сен-П’ер-дзю-Ваврэ  (укр.)-Венабль  (укр.), пакуль фронт абароны французскай арміі не быў прарваны і неўзабаве Францыя не капітулявала.

Камандаванне правіць

Камандуючыя правіць

1-я сусветная вайна
2-я сусветная вайна

Спасылкі правіць