Адыджэ
Адыджэ (італ.: Adige, ням.: Etsch, лац.: Athesis) — рака ў Паўночнай Італіі працягласцю 410 км пры плошчы басейна 14,7 тыс. км².
Адыджэ | |
Вусце | Адрыятычнае мора |
Даўжыня | 410 км |
Расход вады | 266 м³/с |
Вадазбор | 14 км² |
Краіна | Італія |
Працякае ў Альпах, а ў ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне, упадае ў Адрыятычнае мора, утвараючы агульную дэльту з ракой По. Пры сярэднім расходзе вады 266 м³/сек суднаходная ў ніжнім цячэнні.
На Адыджэ размешчаны ГЭС і горад Верона. У Вероне на беразе Адыджэ знаходзіцца замак Кастэльвекіё, мост Скалігераў і Понтэ П'етра.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.