Герман Кёвес фон Кёвесгаза

Герман Кёвес фон Кёвесгаза (ням.: Hermann Kövess von Kövesshaza; прозвішча венгерскага паходжання, больш правільна перадаецца як Кёвеш фон Кёвешхаза; 30 сакавіка 1854, Тэмешвар, Банат22 верасня 1924, Вена) — аўстра-венгерскі военачальнік, які камандаваў арміямі падчас Першай сусветнай вайны, генерал-фельдмаршал.

Герман Кёвес фон Кёвесгаза
ням.: Hermann Albin Josef Freiherr Kövess von Kövessháza
венг.: báró kövessházi Kövess Hermann
Дата нараджэння 30 сакавіка 1854(1854-03-30)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1924(1924-09-22)[1] (70 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Géza Kövess[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Аўстра-Венгрыя
Род войскаў Аўстра-Венгерская армія
Гады службы 18721918
Званне генерал-фельдмаршал (1917)
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Кавалер Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Кавалер Вялікага крыжа Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Вюртэмбергскай кароны Камандор ордэна Бертальда I
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Цэрынгенскага льва
Вялікі крыж з мячамі pro Merito Melitensi
Вялікі крыж з мячамі pro Merito Melitensi
Кавалер ордэна Кароны Італіі
Вялікі крыж ордэна «Святы Аляксандр»
Вялікі крыж ордэна «Святы Аляксандр»
Кавалер ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
Кавалер ордэна Такоўскага крыжа (Сербія)
медаль «Імціяз»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў афіцэрскай сям’і. Вучыўся ў ваенна-тэхнічнай акадэміі ў Клостэрбруке, а затым у ваенна-тэхнічнай акадэміі ў Вене, якую скончыў у 1872 годзе. Быў выпушчаны ў 2-гі інжынерны полк (Вена). У 1878 годзе скончыў акадэмію генеральнага штаба. З 1878 года служыў у штабе 16-й пяхотнай дывізіі, 12-й кавалерыйскай брыгады (Германштат), з 1880 года — у Сараеўскім ваенным вучылішчы. Удзельнік ваенных дзеянняў у Паўднёвай Далмацыі ў 1882 годзе. Затым служыў у Аператыўным бюро і ў штабе 1-га армейскага корпуса (Кракаў); палявую службу праходзіў у 26-м, 72-м і 52-м пяхотных палках.

У 1892 годзе ажаніўся з Яўгеніяй фон Глюнек, дачкой міністра юстыцыі. У іх было трое сыноў.

З сакавіка 1898 года Герман Кёвес фон Кёвесгаза камандаваў 23-м пяхотным палком — адной з лепшых часцей аўстрыйскай арміі, раскватараванай у Вене. З кастрычніка 1902 года — камандзір 15-й пяхотнай брыгады (Інсбрук), з лістапада 1906 года — 8-й пяхотнай дывізіі (Бозен). У чэрвені 1911 года прызначаны камандзірам XII армейскага корпуса (Германштат).

Першая сусветная вайна правіць

На пачатку Першай сусветнай вайны камандаваў 12-м корпусам. Удзельнічаў у Галіцыйскай бітве, наступе 1915 года. З верасня 1915 года — камандуючы зноў сфармаванай 3-й арміі, якая дзейнічала супраць Сербіі. Пасля разгрому Сербіі армія ў сакавіку 1916 года была перакінутая на Італьянскі фронт. З 20 кастрычніка 1916 года — камандуючы 7-й арміяй, прызначанай для ваенных дзеянняў супраць рускіх і румынскіх войскаў. У 1917 годзе ўзначальваў аўстрыйскі наступ на Букавіну. 5 жніўня 1917 года быў выраблены імператарам Карлам ў генерал-фэльдмаршалы. У верасні 1918 года прызначаны камандуючым аўстрыйскімі войскамі на Балканах. 3 лістапада 1918 года імператар Карл I перадаў Кёвесу пасаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі Аўстра-Венгрыі, якія да гэтага моманту знаходзіліся ў стане поўнага раскладання. У гэты ж дзень было заключана перамір’е, а 4 лістапада спыненыя ваенныя дзеянні на Італьянскім фронце. Вярхоўнае камандаванне было расфармавана ў снежні 1918 года.

Пасля вайны Кёвес жыў у Вене і Будапешце. У маі 1919 года шэраг венгерскіх афіцэраў звярнуліся да Кёвеса з прапановай стаць на чале «белых» венгерскіх войскаў і выступіць супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі, але Кёвес адхіліў прапанову, заявіўшы, што ў палітыку ён не ўмешваецца. Памёр у Вене ў 1924 годзе.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць