742-і палявы вузел сувязі

742-і палявы вузел сувязі (742-і ПУС) — адно з падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

742-і палявы вузел сувязі
Нарукаўны знак 742-га палявога вузла сувязі
Гады існавання з 2016 г.
Краіна  Беларусь
Падпарадкаванне Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Уваходзіць у Сілы спецыяльных аперацый
Тып воінская часць
Дыслакацыя Калодзішчы

Падраздзяленне было створана ў кастрычніку 2016 года. Да гэтага яно была структурным падраздзяленнем 86-й брыгады сувязі і называлася цэнтрам сувязі сіл спецыяльных аперацый.

Палявы вузел сувязі займаецца забеспячэннем сувязі камандавання сіл спецыяльных аперацыі. На ўзбраенні падраздзялення знаходзяцца сродкі сувязі беларускай вытворчасці, такія як радыёрэлейная станцыя Р-434 і комплексная апаратная сувязі П-261. Ваеннаслужачыя падраздзялення ў асноўным праходзяць навучанне ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры, асабовы склад з ліку лінейна-кабельных аддзяленняў праходзіць навучанне на базе воінскай часці, ваеннаслужачыя-вадзіцелі праходзяць навучанне ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння.

Спасылкі правіць