ALH84001
ALH84001 (Allan Hills 84001[1]) — метэарыт, знойдзены 27 снежня 1984 года ў гарах Алан Хілс у Антарктыдзе. Згодна з меркаваннем даследчыкаў, з’яўляецца адным з 34 марсіянскіх метэарытаў, знойдзеных на Зямлі. Маса метэарыта — 1,93 кг. У 1996 годзе набыў сусветную вядомасць пасля паведамлення навукоўцаў НАСА аб выяўленні ў матэрыяле метэарыта скамянелых мікраскапічных структур, якія нагадваюць скамянелыя бактэрыі[2].

Паходжанне метэарыта Правіць
Згодна з тэорыяй, камень адкалоўся ад паверхні Марса ў выніку сутыкнення планеты з буйным касмічным целам каля 4 міліярдаў гадоў таму, пасля чаго заставаўся на планеце. каля 15 млн гадоў таму ў выніку новага катаклізму апынуўся ў космасе, і толькі 13 тысяч гадоў таму апынуўся ў полі прыцягнення Зямлі і упаў на яе. Гэтыя дадзеныя ўсталяваныя ў выніку прымянення навуковых метадаў датавання, такіх як: датаванне па самарыю і неодыму, датаванне па стронцыю, калій-аргонаваня радыёметрыя, радыёвугляродны аналіз[3][4].
Вучоныя выказалі гіпотэзу аб тым, што паходжанне метэарыта ALH84001 на Марсе мела месца ў той час, калі планета мела на сваёй паверхні вадкую ваду[5]. Іншыя марсіянскія метэарыты не ў такой ступені цікавыя для даследчыкаў, таму што іх паходжанне адносіцца да часу пасля эпохі так званага «мокрага» Марса[6].
Магчымыя біягенныя асаблівасці Правіць
6 жніўня 1996 года вучоныя НАСА абвясцілі аб тым, што метэарыт можа ўтрымліваць доказы слядоў жыцця на Марсе. Артыкул, апублікаваны ў часопісе Science за аўтасртвам астрабіёлага Дэвіда Мак-Кея , выклікала вялікі рэзананс[6].
Падчас сканавання структур метэарыта растравым электронным мікраскопам былі выяўленыя скамянеласці, якія нагадалі вучоным «сляды» зямных арганізмаў — так званых Магнітатактычных бактэрый . Даследчыкі сцвярджалі, што менавіта такія спецыфічныя скамянеласці пакідаюць бактэрыі на Зямлі, пагэтаму знаходка ідэнтычных скамянеласцяў у метэарыце гаворыць на карысць існавання бактэрый на яго роднай планеце. Разам з тым, структуры, знойдзеныя на ALH84001, складаюць 20-100 нанаметраў у дыяметры, што набліжаецца да тэарэтычных нанабактэрыяў, але ў некалькі разоў меней усялякай вядомай вучоным клетачнай формы жыцця[7]. Да таго ж застаецца няпэўным, ці сведчыць гэта аб тым, што на Марсе было ці ёсць жыццё, ці верагодныя жывыя арганізмы папалі на метэарыт ужо на Зямлі пасля яго падзення[8][9].
З нагоды адкрыцця метэарыта па тэлебачанню выступіў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан[10].
Зноскі
- ↑ Meteoritical Bulletin Database: Allan Hills 84001 (недаступная спасылка)
- ↑ Новая «жизнь на Марсе» gazeta.ru
- ↑ Nyquist, L. E. (1999). "Lunar Meteorites and the Lunar Crustal SR and Nd Isotopic compositions". Lunar and Planetary Science 27: 971. Bibcode: 1996LPI....27..971N.
- ↑ Borg, Lars; et al. (1999). "The Age of the Carbonates in Martian Meteorite ALH84001". Science 286 (5437): 90-94. doi: . PMID 10506566.
- ↑ Космос-журнал: Вода на Марсе
- ↑ а б Crenson, Matt. After 10 years, few believe life on Mars . Associated Press (on usatpday.com) (6 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
- ↑ McSween, . Y. (1997). "Evidence for life in a martian meteorite?". GSA Today 7 (7): 1-7. PMID 11541665.
- ↑ Bada; Glavin, D. P.; McDonald, G. D.; Decker, L. (1998). "A Searh for EndogenousAmino Acidsin Martian Meteorite ALH84001". Science 279 (5349): 362-365. doi: . PMID 9430583.
- ↑ Becker L., Glavin D. P., Bada J. L. (1997). "Plicyclic aromatic hydrocarbons (PAHs) in Antarctic Martian meteorites, carbonaceous chondrites, and polar ice". Geochimica et cosmochimica Acta 61 (2): 475-481. doi: . PMID 11541466. https://archive.org/details/sim_geochimica-et-cosmochimica-acta_1997-01_61_2/page/475.
- ↑ Clinton, Bill. President Clinton Statement Regarding Mars Meteorite Discovery . NASA (7 жніўня 1996).
Спасылкі Правіць
- Апісанне метэарыта на сайце НАСА(недаступная спасылка) (англ.)
- Царев И. Тайна метеорита ALH-84001 Архівавана 13 кастрычніка 2011.