Afrixalus quadrivittatus — від земнаводных з роду Afrixalus сямейства Hyperoliidae.

Afrixalus quadrivittatus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Afrixalus quadrivittatus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  774674
NCBI  1354007
EOL  2919104

Апісанне правіць

Агульная даўжыня дасягае 5 см. Галава некалькі пляскатая. Надвокавыя дугі прыпадняты. Морда кароткая, завостраная. Вочы вялікія з вертыкальнымі рамбічнымі зрэнкамі. Тулава каржакаватае. Канечнасці тонкія, аднак даволі развітыя. Дзякуючы ім гэтая амфібія здольная здзяйсняць скачкі да 10,3 м. Афарбоўка карычневая розных адценняў. Па спіне праходзіць дзве шырокія белыя або бэжавыя паласы, а таксама ёсць палосы па баках.

Спосаб жыцця правіць

Любіць высокія хмызнякі, трапічныя і субтрапічныя дажджавыя лясы. Вядзе дрэвавы спосаб жыцця. Актыўны ноччу. Сілкуецца дробнымі бесхрыбтовымі і іх лічынкамі.

Гэта яйцакладучае земнаводнае. Самка адкладае да 100 яек у лісце, якія знаходзяцца над вадой. Пасля вылуплення апалонікі трапляюць у ваду, дзе праходзяць метамарфоз.

Распаўсюджанне правіць

Жыве ад Эфіопіі у Танзаніі (на поўдні) і Нігерыі, Рэспублікі Конга і Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (на захадзе).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Bisby F.A., Roskov Y.R., Orrell T.M., Nicolson D., Paglinawan L.E., Bailly N., Kirk P.M., Bourgoin T., Baillargeon G., Ouvrard D. (red.) (2011). Species 2000 & ITIS Catalogue of Life: 2011 Annual Checklist.. Species 2000: Reading, UK.. Retrieved on 24 september 2012.